Выцінанка – гэта ажурны сілуэт, які атрымоўваецца ў выніку выразання з белай, чорнай альбо каляровай паперы на аснове розных відаў сіметрыі, пасля чаго ствараюцца ўзорыстыя дэкаратыўныя вырабы.
Традыцыйная выцінанка – папяровая выразка зробленая без папярэдняй прамалёўкі выразаных контураў з аднаго суцэльнага ліста паперы, асноўнае прызначэнне якой – утылітарнае і дэкаратыўнае.
Тэхналогія стварэння беларускай выцінанкі грунтуецца на асаблівасцях матэрыялу: ліст тонкай паперы можна скласці ў любым кірунку і выразаць нажніцамі або нажом ўзор, які будзе ў дакладнасці ...
Посцілка – узорыстатканы выраб дэкаратыўнага, утылітарнага, а ў мінулым і абрадавага прызначэння. Посцілкай засцілалі ложак, ёю накрываліся, вешалі на сцяну для ўпрыгожвання інтэр’ера сялянскай хаты. Выраб посцілак у тэхніцы аднабаковага перабору вядомы з кан. 19 ст., уяўляе сабой ткацтва палатна чорнага колеру, тканага палатняным перапляценнем (“у проста”), з накладаннем нітак для ўзору. Вызначаліся разнастайнасцю арнаментальных кампазіцый, каларытам.
Ткацтва посцілак у тэхніцы аднабаковага перабору было распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Беларусі, але толькі ў Лепельскім раёне ...
Абрад ”Розгары“ праводзіцца на восьмы дзень пасля свята Тройцы ў панядзелак. Важнейшыя кампаненты гэтага абраду: віццё вянка, провады вянка русалкі да могілак і фактычна ўшанаванне гэтага прыроднага духа. Бо русалка – гэта дух нівы, які сёлета напаўняе жыта сілаю, але сыходзіць час і мусіць быць праведзены да могілак.
Жыхары аграгарадка Лукомль з’яўляюцца адной супольнасцю не толькі па месцы жыхарства, але і супольнасцю, якая мае адметную традыцыйную культуру і прызнае гэты элемент як частку іх ...
Традыцыйная керамічная цацка Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння з’яўляецца старажытным відам народнай культуры, які звязаны з міфалагічнымі ўяўленнямі крывічаў, засяляўшых вярхоўе рэк Днепр і Заходняя Дзвіна. Па тэрыторыі праходзіў гандлёвы шлях “з вараг у грэкі”. У познія часы праз дадзены рэгіён праходзілі водныя транзітныя шляхі,з сярэдзіны ХІХ – чыгуначныя дарогі, што абумовіла сувязь з гарадамі Расіі і Балтыі, блізасць традыцыйных формаў і вобразаў керамічных цацак, а таксама рапаўсюджванне па-за межамі лакальных цэнтраў. У гісторыка-культурнай ...
Штогод у аграгарадку Маркава на першы дзень Вялікадня адбываецца ваджэнне “Велікоднага карагода “Лука””. Лука – гэта дугападобны паварот ракі, а таксама мыс, які абгінаецца ракой. Жыхары аграгарадка ладзяць карагод каля царквы Святой Жываначальнай Троіцы. (У дадзены момант месца правядзення абрада ўдакладняецца). Самая старэйшая жанчына Маркава Віктарава Марыя Пятроўна ў цэнтры карагода растаўляе “качаны”. Яны ўяляюць сабой асобныя групы дзяцей (ад трох да дзесяці). Вакол “качаноў” водзяць карагод адмысловым чынам. Вадзіць карагод першапачаткова дазвалялася ...