На Гродзеншчыне дударская музыка фіксуецца з ХVI–ХVII стст. у гістарычных звестках (запісы іезуіта Філіпа Аўрыля 1687–1689 гг.) і іканаграфічных звестках (гравюры Олафа Магнуса 1555 г.) пра ўладанні князёў Радзівілаў і іх т.зв. Смаргонскую акадэмію (XVII cт.). Найбольш ранняе літаратурнае апісанне беларускай дуды адносіцца да сярэдзіны XIX стагоддзя: “Дуда – духавы музычны інструмент, звычайна ўласнага вырабу граючага, ёсць не што іншае як пашыты са скуры даўгаваты пузыр, велічынёю з самага вялікага гусака і амаль ...
Дуда – беларускі народны духавы язычковы інструмент. Паводле пісьмовых крыніц, дуда вядома на Беларусі з канца 15 ст. (паводле археалагічных матэрыялаў, дуда магла бытаваць на Віцебшчыне ўжо ў канцы 13 ст.). Згодна з этнаграфічнымі даследаваннямі М.Нікіфароўскага і Е.Раманава дуда была пашырана на тэрыторыі Віцебскай, частцы Віленскай і некаторых паўночна-заходніх і ўсходніх паветах Мінскай губерняў. Дуда была вельмі папулярным музычным інструментам, выкарыстоўвалася для суправаджэння танцаў, песень і прыпевак, на сямейных і каляндарных абрадавых святах, ігрышчах ...
Батлеечныя прадстаўленні, што бытавалі ў пачатку ХХ стагоддзя ў Міры, ладзіліся ў двух’яруснай батлейнай скрыні з простымі дэкарацыямі і лялькамі на прутках ці шпяньках. Вядома, што ў Міры і рэгіёне прадстаўленні батлейкі пачыналіся з 24 снежня, напярэдадні каталікага свята Раства Хрыстова і доўжыліся аж да 19 студзеня, калі праваслаўныя святкавалі Хрышчэнне Гасподне.
Калядныя батлеечныя прадстаўленні былі заснаваныя на новазапаветным сюжэце нараджэння Хрыста, але ў адрозненне ад іншых батлеечных дзеяў на Беларусі, прадстаўленні ...
Падняпроўская гліняная цацка-свістулька – гэта ручны выраб з гліны, прызначаны для атрымання свісту, розных гукаў і выконвання мелодый.
У старажытнасці арэал распаўсюджвання Падняпроўскай глінянай цацкі – гэта тэрыторыя Верхняга Падняпроўя. У большасці свістулькі ўвасаблялі такія вобразы, як птушка, курка, пеўнік, качка, конь, козлік, баранчык (авечка), сабачка, бычок, мядзведзь, вершнік на кані, вадзяны свісток “салавейка”. Радзей сустракаліся сава (сыч), парсюк (свінка, дзік), рыбка, алень (лось). Напрыканцы ХІХ ст. гарадскія майстры, у прыватнасці Магілёўскія, паступова пачыналі, пад ...
Гістарычна човен прадстаўляе сабой выдзеўбаную з цэльнага камля дуба, сасны, асіны ці ліпы лодку-аднадрэўку. У залежнасці ад выкарыстанага матэрыялу вар’іруюцца і назвы гатовых вырабаў: з ліпы – ліпаўка, з асіны – асінаўка, з ветлы (вярбы) – вятлоўка. На тэрыторыі Палесся човен быў вельмі распаўсюджаным транспартным сродкам амаль да канца ХХ ст. Прызначэнне выдзеўбаных чаўноў было розным: ад перавозкі да бліжэйшых населеных пунктаў грузаў і людзей – да рыбнай лоўлі і палявання. Выраб прыпяцкіх чаўноў ...