Рэсурсы![]() Гэты раздзел аб'ядноўвае заканадаўчыя дакументы, метадычныя і інфармацыйна-аналітычныя выданні, матэрыялы семінараў і канферэнцый па захаванні, развіцці і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Пад уплывам імклівых сацыяльна-эканамічных працэсаў у грамадстве, урбанізацыі, глабалізацыі і развіцці тэхнагенных фактараў паскараецца знікненне традыцыйнай культуры. Адыход апошніх жывых носьбітаў нацыянальных традыцый пры адсутнасці цікавасці да іх у моладзі, а таксама многія іншыя негатыўныя фактары робяць неабходнымі пастаянныя намаганні з боку дзяржавы і ўсіх зацікаўленых членаў грамадства па захаванні, папулярызацыі і ўключэнні ўнікальных феноменаў нацыянальнай культуры ў міжнародныя спісы элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Дзяржаўнае заканадаўчае рэгуляванне дае магчымасць ствараць умовы для такой работы, а прадстаўленыя метадычныя распрацоўкі могуць дапамагчы зацікаўленым асобам і арганізацыям.
|


