Абрад “Ваджэнне Сулы” ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці ўяўляе сабой адметнае праяўленне веснавой абраднасці, семантычна скіраванае на забеспячэнне добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама на здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і засцярогу ад прыроднай стыхіі – маланкі. У ваджэнні Сулы аб’ядноўваюцца вёскі Гадзічава і Маркавічы і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі – мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзей – жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя, па-мясцоваму адметныя, самаробныя строі.
“Сула” ў разуменні жыхароў Маркавіч ...
Дэмбраўская кадрыля – пазаабрадавы парна-гуртавы танец, які да сённяшняга дня бытуе ў Шчучынскім раёне. Як і іншыя кадрылі, Дэмбраўская называецца ў адпаведнасці з мясцовасцю свайго існавання (аг. Дэмбрава).
Танец “Дэмбраўская кадрыля” мае ўстойлівую кампазіцыю і рэгламентаваную лексіку. Танец выконвае шэсць пар. Складаецца кадрыля з трох кален.
У першае калена ўваходзіць уступ і 5 фігур, падчас якіх пары рухаюцца па колу, хлопцы танцуюць некаторы час на месцы да цэнтра спіной, а дзяўчаты навокал, пасля ...
Ігрышча «Ката пячы» у Скірмантаве праводзіцца 27 лістапада вечарам, напярэдадні перадкаляднага посту. Жанатыя і нежанатыя пары збіраюцца ў адной хаце на вясёлую гулянку ўскладчыну, асноўная падзея якой – абрадавая гульня «Ката пячы». Галоўным дзеяннем гульні з’яўляецца выраб фігуры “ката” са спецыяльна выпечаных булак пэўнай формы, якія адмысловым чынам злучаюцца паміж сабой, галава “ката” аздабляецца вушкамі з сала, вочкамі з чарніц, далучаецца хвост са свойскай каўбасы. Вырабленага такім чынам “ката” урачыста выносяць на цэнтр хаты ...
Непадалёку ад вёскі Агароднікі Ашмянскага раёна ў ляску знаходзіцца глыбокі роў ледавіковага паходжання, па баках якога растуць маладыя дубы. На дне рова ляжыць велізарны камень-валун, які з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Мяркуюць, што ў часы паганства тут знаходзілася капішча.
Сярод жыхароў Ашмянскага раёна і наваколіц здаўна распаўсюджаны міфы і паданні аб паходжанні каменя. Адзін з іх - пра маладую дзяўчыну, якая следам за сваім каханым, які патануў у глыбокім рве, кінулася ў ваду і ...
Народная гульня “Яшчар” была распаўсюджана сярод моладзі на Пастаўшчыне яшчэ ў сярдэдзіне ХХ ст. У перыяд адрадджэння нацыянальнай традыцыйнай культуры ў канцы ХХ ст. моладзь зноў пачынае ладзіць гульню “Яшчар” у сваім асяроддзі, якая на сённяшні дзень актыўна практыкуецца ў вёсцы Гута ўдзельнікамі фальклорнага гуртка пры сацыяльна-культурным цэнтры. Гульня “Яшчар”, на думку навукоўцаў, мае вельмі старажытнае паходжанне, аб гэтым сведчыць як назва гульні, што ўвасабляе архаічную міфалагічную істоту, так і асноўныя сэнсатворныя прыкметы – ...