У народнай культуры Бярозаўскага раёна традыцыя вырабу выявы птушкі расшчапленнем драўніны мае даўнія глыбокія карані. Птушка трывала існавала ў быце сялян не адно стагоддзе і набыла свае адметныя рысы і формы з адмысловымі прыёмамі выканання.
Сфарміраваныя формы надаюць птушцы лёгкасць і чуласць да руху паветра. У абрысах праглежваецца імкненне да развароту перынак у кола, што вонкава нагадвае стылізаванае сонейка ці расчыненую далонь, якая аберагае, ахінае. Выразаны па краях перынак узор мае геаметрычныя, традыцыйныя формы ...
Адэльская кухня – самабытная і нетыповая. Спосабы прыгатавання мясцовых страў будуюцца на традыцыях, якія ідуць з глыбіні стагоддзяў, з’яўляюцца жывой унікальнай праявай лакальнай культуры. Гэтыя традыцыйныя стравы ўтвараюць комплекс, у склад якога ўваходзяць паўсядзённыя (бабка і кішка бульбяная, жытні хлеб), святочныя (“капытцы”, “бігас”, “цымас”, сыр клінковы), абрадавыя (“ламанцы”) стравы. Па сваіх характарыстыках яны дзеляцца на раслінныя і нераслінныя (мясныя), посныя і скаромныя. Асабліва разнастайныя тут стравы з бульбы – бабка, дранікі, «пызы», кішка бульбяная, ...
Абрад пераносу свячы адбываецца ў в. Наваселле Бярэзінскага раёна 2 разы на год: на Ушэсце (саракавы дзень пасля Вялікадня) і на свята абраза Маці Божай Казанскай (4 лістапада). Абрад складаецца з сукання свячы ўвечары перад пераносам і асноўных абрадных дзеянняў у святочны дзень: уласна пераносу, агульных маленняў і ўрачыстых застолляў у хаце, адкуль выпраўляюць і дзе прымаюць свячу.
“Свячой” завецца як сам абрад, так і комплекс рытуальных прадметаў, што складаеца са свечкі, абраза Казанскай ...
Абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы з’яўляецца этнічнай адметнасцю жыхароў Пінскага Палесся. У Лобчы абрад існуе ў жывой традыцыі дзякуючы ініцыятыве мясцовых жыхароў – дзейнасці народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта “Лабчанка”.
Абрад суправаджаецца куставымі песнямі, з характэрнай разнастайнасцю тэкстаў, музыкай.
Абрад пачынаецца да абеду, калі яго ўдзельніцы (жанчыны і дзяўчаты) збіраюцца ў хаце ў адной з жанчын. З клёну робяць вянок і адзенне для Кусты, на ролю якой выбіраюць вясёлую прыгожую дзяўчыну.
Гурт з Кустай абыходзіць ...
Адной з адметнасцей Мастоўскага раёна з’яўляецца Котчынская кадрыля в.Котчына.
Рэгіянальная асаблівасць “Котчынскай кадрылі” вызначаецца наяўнасцю пэўных фігур, парадкам іх выканання, структурай кампазіцыі, мелодыі, простай танцавальнай лексіка.
Спецыфічнасць кампазіцыі – калі кожная пара, кожны ўдзельнік танца па чарзе паўтараюць рухі паводле прынцыпу “усе за ўсімі”. Музычныя перыяды і паўторы танцавальных фігур не адпавядаюць адна другой: заканчэнне харэаграфічнай часткі не супадае з музычнай (найгрыш прыпыняецца раней, чым завяршаецца танец). Танец выконваецца з запалам, жартаўлiва ва ўмераным тэмпу.
Сёння ...