Згодна традыцыі ўбор лелікаўскай свахі ўжываўся толькі падчас вяселля. Сваха кіравала вяселлем, яна павінна была добра ведаць вясельны абрад і ўсё бачыць. Таму на сарочцы свахі і фартуху нашываліся адметныя арнаментальныя элементы – “вочы” – ланцужкі з закруглёных ромбаў чырвонага колеру. Спадніца бліжэй да пояса абшывалась шырокімі каляровымі стужкамі, а знізу – больш вузкімі, падпярэзвалась саматканым каляровым поясам. Абутак – скураныя шнуроўкі, чаравікі чорнага колеру з фігурнымі абцасамі.
Адметнасць адзення – галаўны ...
Традыцыя памінання продкаў агр. Раздзялавічы з’яўляецца значным элементам мясцовай культуры. Традыцыя ўяўляе сабой як калектыўны, так і асабісты зварот да продкаў з мэтай іх ушанавання, просьбай лепшага жыцця, здароўя блізкім і родным, добрага ўраджаю, аховы ад розных магчымых катаклізмаў. Напрацягу года на могілкі “будзіць продкаў” ходзяць тройчы: на другі дзень Вялікадня, на Успенне, на Дзяды (восеньскія). На другі дзень Вялікадня сем’і збіраюцца зранку за агульным сняданнем з малітвай, збіраюць торбу з традыцыйнай вялікоднай ежай ...
У вясельнай традыцыі Дубровеншчыны да нашага часу захаваліся некаторыя звычаі ў выглядзе гульняў, песняў, жартаў, прымеркаваныя да розных этапаў традыцыйнага вяселля. Усе яны закліканы запраграмаваць жыццё маладой сям’і ў ладзе, дабрабыце, ўзаемаразуменні і павазе паміж сабой, са сваякамі і з усёй супольнасцю. Дзеля гэтага ў першы дзень вясельны поезд вітаюць не толькі ўдзельнікі ўрачысасці, але і чужыя людзі. Звычай мае мясцовую назву “Драць зайца” і ўключае сустрэчу маладых з кветкамі і хлебам-соллю на перагароджанай ...
Белаўзорыстае ткацтва – традыцыйная культурная з’ява ў народным тэкстылі, якая была пашырана на тэрыторыі Панямоння ў ХІХ – пачатку ХХ ст. Белаўзорыстае ткацтва аб’ядноўвае розныя тэхнікі ручнога ткацтва: аднаўточнае двухнітовае з пераборам на дошку, двухнітовае ткацтва, чатырохнітовае аднаўточнае, чатырохнітовае двухуточнае, пяцінітовае, шасцінітовае, васьмінітовае аднаўточнае і васьмінітовае двухуточнае ткацтва, дванаццацінітовае, двухбаковы перабор, у выніку якіх ўтвараецца прыгожае белае палатно са складанай дробнаўзорыстай структурай паверхні і далікатнай фактурай, утворанай своеасаблівым перапляценнем нітак асновы і ўтку. ...
Па сённяшні час на Быхаўшчыне існуюць традыцыі збора саламянага “павука”. Элемент актыўна практыкуецца не толькі ў сельскай мясцовасці – вёсках Быхаўскага раёна, а і ў раённым цэнтры. Саламяны “павук” па традыцыі з’яўляўся абярэгам, які закліканы быў ахоўваць хату, прыносіць шчасце і забяспечваць дабрабыт сям’і, аднак сёння ён усё больш і больш набывае дэкаратыўна-аздабленчую функцыю. Традыцыі збора “павука” у Быхаўскім раёне вядомы з канца XIX ст. і сустракаліся раней ў кожнай вёсцы. У ваенны перыяд ...