Інвентар НКС - інвентарызаваныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Вясельныя песні ў выкананні носьбітаў фальклору з вёскі Клін Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці рэпрэзентую традыцыю Беларускага Падняпроўя і з’яўляюцца яркім паказальнікам спецыфічных асаблівасцей рэгіянальнай манеры выканання. Іх стылістычныя ўдметнасці заключаюцца ў дамінантнасці прыўзнятых святочных настрояў, маторным характары рытмікі, асобай яркай манеры выканання, перавазе ладоў мажорнага нахілення ў аб’ёме квінты, значнай ролі квінтавай інтанацыі, асаблівай гучнасці і эмацыйнай адкрытасці. Вясельныя песні суправаджаюць асноўныя этапы вясельнага абраду: сватанне, прыезд маладога да маладой, ад’езд маладой з бацькоўскага дому, ...
  • Самабытнасць спеўнай традыцыі міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы (Старадарожскі раён) раскрываецца праз непаўторнае жанравае аблічча. У гэтай мясцовасці захаваліся старажытныя напевы каляндарнага (калядныя, веснавыя, жніўныя) і сямейна-абрадавага (вясельныя) цыклаў. Другой асаблівасцю спеўнага стылю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы з'яўляецца раннефальклорнае інтанаванне з характэрным для яго комплексам (тэмбравая напружанасць, максімальны дынамічны ўзровень, спецыфічнае унісонна-гетэрафоннае спалучэнне галасоў). Носьбітамі спеўнага стылю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы з'яўляюцца жыхары вёсак Прусы і Баранава Старадарожскага раёна. Больш шырока дадзеную традыцыю прэзентуюць ...
  • Бабруйская кераміка мае сваё непаўторнае аблічча – вылучаецца своеасаблівымі прапорцыямі, спалучэннем бескаляровай палівы з багатым каларытам чырвонай гліны, сціплымі дэкарыраванымі абводкамі і штампікамі, спецыфічнай канструкцыяй накрывак і ручак. Для вырабаў бабруйскіх майстроў характэрна чысціня форм, колеру, лаканічнасць пластыкі і дэкору, яркая падкрэсленасць прыроднай прыгажосці матэрыялу. Усе гэтыя адметныя асаблівасці, што сфарміравалі мастацкае аблічча гліняных вырабаў бабруйскіх майстроў, захоўваюцца і сёння, як і сакрэты найстаражытных прыёмаў апрацоўкі гліны. У наш час у Бабруйску і Бабруйскім раёне ...
  • Драўляныя народныя музычныя інструменты бытавалі ў інструментальнай традыцыі практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На Падняпроўі папулярнасць музычных інструментаў непасрэдна звязана з існуючымі рэгіянальнымі традыцыямі. Майстры Круглянскага раёна па вырабу драўляных музычных інструментаў працягваюць традыцыі, закладзеныя іх папярэднікамі. Самымі запатрабаванымі былі і застаюцца тут шумавыя, ударныя i духавыя драўляныя музычныя інструменты. У в. Ваўканосава сёння гуртуецца асяродак таленавітых майстроў па вырабу драўляных музычных народных інструментаў, якім кіруе Аляксандр Антонавіч Харкевіч. Своеасаблівы талент і майстэрства вырабляць драўляныя ...
  • Да нашых дзён у в. Моталь захаваўся адзін са старадаўнейшых вясельных звычаяў выпечкі, упрыгожвання і міжродавага падзелу абрадавага хлеба – каравайная традыцыя. Каравай – гэта абрадавы хлеб, сімвал дабрабыту, абавязковы атрыбут палескага вяселля. Выпечка каравая – вельмі адказная дзея, менавіта з яе пачынаецца вяселле. Пякуць каравай як у доме жаніха, так і ў доме нявесты. Аснову каравая, хлеб, замешваюць і выпякаюць спецыяльна запрошаныя жанчыны-каравайніцы. Мясцовая супольнасць лічыць, што выбар каравайніц уплывае на лёс маладых, таму ...
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бабка бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава вёска шыпілавічы воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе