23 снежня 2013 г. у 15.00 у Інстытуце культуры Беларусі па адрасу: г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, аўд. 49, 2-гі паверх, адбудзецца сустрэча з прэсай на тэму: “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадскіх арганізацый”.
На сайце "Жывыя спадчына Беларусі" ў раздзеле “Публікацыі” размешчана Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнайспадчыны.
Выданне падрыхтавана ў адпаведнасці з прынцыпамі Міжнароднай канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003 г.) і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
21–22 лістапада ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адбыўся абласны семінар-практыкум для дырэктараў раённых Дамоў і Цэнтраў рамёстваў па тэме: “Арганізацыя работы па захаванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры рэгіёна”.
Паседжаннне Міжурадавага камітэта адбываецца ў восьмы раз і ў гэтым годзе – у дзесяты, юбілейны год з дня прыняцця Міжнароднай канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003). Сёлетняя сесія ў Баку праходзіць пад старшынствам Абульфаза Караева, Міністра культуры і турызма Азербайджана. На ёй прысутнічае больш 800 дэлегатаў са 100 краін свету.