Навіны
|
|
|
|
|
|
|
|
27/03/2013
Гуканне вясны ў Вязынцы (23 сакавіка 2013 г.)
23 сакавіка 2013 г. у Вязынцы Студэнцкае этнаграфічнае таварыства разам з Дзяржаўным літаратурным музеем Я. Купалы зладзілі гуканне вясны. Перад удзельнікамі свята стаяла “задача” з дапамогай веснавых карагодаў і танцаў, спеваў і гульняў пагукаць вясну так, каб нарэшце яна прыйшла!
|
27/03/2013
Дабрасейная чудасія на ІХ фестывалі дзіцячай тэатральнай творчасці “ЧАРОЎНЫ КУФЭРАК” (28-29 сакавіка 2013 г., Любанскі раённы цэнтр культуры)
Вось ужо на працягу больш 20 гадоў збірае Мельпамена на Любаншчыне юных аматараў тэатральнай справы на фестывалі “Чароўны куфэрак”. З самага пачатку фестываль задумваўся як яшчэ адзін дзейны сродак прапаганды лепшых духоўных традыцый беларускага народа. Калісьці ў куфрах нашы бабулі і дзядулі захоўвалі лепшыя, самыя каштоўныя набыткі сям’і. Мы ж прадставілі скарбонку духоўнасці народа таксама як куфэрак. Толькі не звычайны, а чароўны, бо начыненне гэтай скарбонкі — невычарпальнае, і дакранаючыся да яго чалавек дакранаецца павагай да свайго народа, сваёй мовы, сваёй культуры. Да такога працэсу, безумоўна, трэба быць далучаным з дзяцінства.
|
|
|
|
|