Навіны
|
10/12/2012
Лекцыя "Мастацтва валяння"
13 снежня 2012 г. а 18.00 ў абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4, г. Мінск) мае прайсці лекцыя шведскай майстаркі валяння Гунілаў Пэтаў Шоберг "Мастацтва валяння: гісторыя і сучаснасць".
|
|
|
|
|
|
|
06/12/2012
Унясенне элементаў Нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва
Міжурадавы камітэт па захаванні НКС 7 снежня 2012 г. прыняў рашэнне аб унясенні больш за 20 элементаў НКС у Рэпрэзентатыўны спіс НКС чалавецтва. Новыя элементы былі прадстаўлены Бельгіяй, Балівіяй, Буркіна-Фасо, Калумбіяй, Кот-д'Івуар, Харватыяй, Эквадорам, Францый, Венгрыяй, Індыяй, Іранам, Італіяй, Японіяй, Малі, Марока, ААЭ, Аманам, Рэспублікай Карэя.
|
05/12/2012
Заяўка па ўключэнню ў Рэпрэзентатыўны спіс традыцый Дрыбінскіх шапавалаў будзе разглядацца ў наступным годзе
4 снежня 2012 Міжурадавы камітэт па захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўключыў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якой патрабуецца тэрміновая ахова, ганчарнае майстэрства рэгіёна Каатленг Батсваны, мастацтва вузялковага ткацтва і тканых сумак народа Папуа (Інданезія), мастацтва традыцыйных шарсцяных дываноў Кыргызстана, музыку і танец каралеўства Бусога з Уганды. Гэта – асноўны з ахоўных спісаў для НКС. Яго мэта – звярнуць увагу міжнароднай супольнасці на тыя элементы НКС, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння і патрабуюць пільнай увагі з боку грамадства.
|
|
|
|
|