Навіны
|
18/09/2013
Заняткі па беларускіх абрадавых і бяседных спевах
РМГА "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства" (СЭТ) запрашае на заняткі па беларускіх абрадавых і бяседных спевах. Выкладае Ірына Мазюк. Першы занятак адбудзецца 25 верасня (серада) а 18.00 на офісе СЭТ па адрасе: вул. К. Лібкнехта, д. 112. Вучым усіх!
Праз пэўны час навучання магчымая паездка ў госці да бабуль-носьбітак спеўных традыцый.
|
|
|
21/08/2013
Рэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны» (16–17 жніўня 2013 г., г. Ліда і в. Гудзевічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.)
16–17 жніўня 2013 г. у горадзе Ліда і вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна прайшоў Рэгіянальны фестываль абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны». Фестываль праводзіўся ўпершыню. За мэты фэсту былі абраны: захаванне і папулярызацыя рэгіянальных асаблівасцей традыцыйнай культуры Гродзенскай вобласці; далучэнне шырокай грамадскасці, у тым ліку дяцей і падлеткаў, да рэгіянальных рамёстваў і промыслаў; дэманстрацыя магчымасцей уключэння элементаў нематэрыяльнай культуры ў турыстычныя маршруты; прэзентацыя розных відаў дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва, святаў і абрадаў і інш.
|
|
|
|
03/06/2013
Завяршаецца прыём заявак на ІІІ Кангрэс Беларусістаў
У межах Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі Інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі Інстытута культуры Беларусі выступае арганізатарам секцыі "Культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага як ключавы фактар на шляху развіцця міжкультурнага дыялогу і еўрапейскай ідэнтычнасці" і панэлі "Нематэрыяльная культурная спадчына Беларусі: выклікі ХХІ ст." у рамках секцыі "Ахова і аднаўленне гісторыка-культурнай спадчыны".
Запрашаем да ўдзелу. Больш падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй пра Кангрэс і падаць заяўку можна на сайце http://www.icbs.lt/.
|
|
|
|
|
|