Навіны

RSS
Масленічны тыдзень у Гарадоцкім раёне распачаўся абрадам “Пахаванне Дзеда” 26/02/2014 Масленічны тыдзень у Гарадоцкім раёне распачаўся абрадам “Пахаванне Дзеда”

Масленічны тыдзень у Гарадоцкім раёне распачаўся абрадам “Пахаванне Дзеда”. Дзед – гэта лялька памерам у чалавечы рост з выразным атрыбутам "мужнасці". На жартоўным пахаванні гучаць сапраўдныя галашэнні, але скрозь слёзы чуваць і смех.

Адбылася Стрэчаньская вечарына 16 лютага 2014 г. 18/02/2014 Адбылася Стрэчаньская вечарына 16 лютага 2014 г.

У мінскай кавярні L’абрус 16 лютага прайшла вечарына, прысвечаная святу Стрэчання (Грамніцам). Сяргей Георгіевіч Выскварка, фалькларыст з Любані, кіраўнік дзіцячага танцавальнага гурта “Верабейкі”,  правёў майстар-клас па танцах для ўсіх ахвочых. Пасля майстар-класу адбыўся канцэрт гурта “Горынь”.

11/02/2014 Спіс элементаў НКС змешчаны на сайце
Спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прынятых пад ахову на Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь,  змешчаны на сайце.   
Танцавальная вечарына ў в. Бацэвічы Клічаўскага раёна 7 лютага 2014 г. 10/02/2014 Танцавальная вечарына ў в. Бацэвічы Клічаўскага раёна 7 лютага 2014 г.

У в. Бацэвічы Клічаўскага раёна 7 лютага адбылася танцавальная вечарына.

Гралі ўдзельнікі мінскай капэлы “На таку” разам з мясцовымі музыкамі Уладзімірам Іосіфавічам Аляксандровічам (жыве ў в. Клічаўскія Пасёлкі) і Дзмітрыем Патапавічам Русецкім (жыве ў г. Клічаў).

На вечарыну сабраліся жыхары вёсак Бацэвічы, Востраў, Дзмітраўка, Арэхаўка. Прыехалі танцоры з Клічава, Бабруйска, Мінска.

Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці 28/01/2014 Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
22 студзеня 2014 г. адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Шчадраванне ў Дзятлавічах Лунінецкага раёна 13 студзеня 2014 г. 21/01/2014 Шчадраванне ў Дзятлавічах Лунінецкага раёна 13 студзеня 2014 г.
У Шчодры вечар, 13 студзеня, адбыўся абыход двароў у вёсцы Дзятлавічы Лунінецкага раёна. Персанажы ў гурце шчадроўнікаў наступныя: Каза, Мядзведзь, Цыган, Цыганка, Каляда. Ходзяць з гуртом гарманіст і бубнач.