Навіны
04/06/2018
Перанос Свячы ў в. Навінкі Калінкавіцкага раёна на другі дзень Тройцы
На другі дзень праваслаўнага свята Тройцы, 28 мая 2018 года, жыхары вёскі Навінкі Калінкавіцкага раёна здзейснілі перанос Свячы. «Свячой» у гэтай вёсцы называюць аздобленыя кветкамі васковую свечку і абраз святой Тройцы. Хата, дзе стаіць Свяча, з’яўляецца своеасаблівым вясковым храмам, куды можа прыйсці любы чалавек, каб памаліцца, папрасіць дапамогі, падтрымкі ў святынь. У раздзеле Фотагалерэя глядзіце фотарэпартаж са свята Ірыны Глушэц
|
|
|
|
|
|
|
|
28/05/2018
Як захоўваць казкі?
Абласны семінар «Формы работы па захаванні і папулярызацыі элемента НКС «Казкавая традыцыя Уздзеншчыны ў рэпрэзентацыі Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай з в. Магільна Уздзенскага раёна Мінскай вобласці» адбыўся на радзіме вядомай казачніцы 24 мая 2018 г.
|
25/05/2018
Адкрыты майстр–клас па вырабу палескай дудкі
Адкрыты майстр-клас па вырабу беларускай дудкі спосабам выкручвання адбудзецца ў Салігорскім раёне 29 мая. Традыцыю старажытнага майстэрства захоўвае адзіны вядомы на Беларусі майстар Фёдар Уладзіміравіч Муравейка з вёскі Тычыны. Ён імкнецца перадаць нашчадкам веды і навыкі па вырабу дудкі архаічным спосабам. Да удзелу ў майстр-класе запрашаюцца ўсе зацікаўленыя асобы, якія хацелі бы пабачыць і пераняць старажытнае майстэрства вырабу музычнага інструмента. Майстар-клас арганізуе культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна. Па ўсіх пытаннях удзелу неабходна звярнуцца да Данілевіч Антаніны Рыгораўны па тэл. +375 29 658 4507
|
|
|
|
|