Навіны
24/05/2018
ЯК АДЗНАЧЫЛІ Ў БЕЛАРУСІ СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ ПЧОЛ 20 МАЯ
Многія краіны свету, закліканыя ААН, упершыню ў гэтым годзе адзначылі Сусветны дзень пчол. У Беларусі да гэтага закліку далучыліся Гродзеншчына і Гомельшчына — спрадвечныя пчалярскія рэгіёны архаічнага пчалярства. У Лельчыцкім раёне адбылася прэзентацыя архаічнага промыслу ляснога бортніцтва, напярэдадні якой была праведзена грунтоўная экспелыцыя па вывучэнню традыцыі, якой нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра вынікі і перспертывы гэтай акцыі распавядае Рэгіна Гамзовіч.
|
|
|
|
22/05/2018
Двум элементам НКС нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці!
Апублікавана пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 31 ад 10 мая 2018 г. аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Народная гульня моладзі «Яшчар» у в. Гута Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці і «Традыцыя вырабу і выкарыстання ўбору лелікаўскай свахі» у в. Лелікава і в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Прапановы па гэтых элементах былі разгледжаны на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 28 красавіка 2018 г.
|
15/05/2018
Чакаем сустрэчу з аўтэнтычнымі фальклорнымі гуртамі на «БЕРАГІНІ»!
Інтэрнэт-партал «Жывая спадчына Беларусі» супольна з аўтарам і кіраўніком праекта «Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «БЕРАГІНЯ» Міколам Козенкам прапануе пазнаёміцца з аўтэнтычнымі гуртамі – удзельнікамі дзесятага фестывалю, які адбудзецца 20-24 чэрвеня 2018 году ў гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці
|
|
|
11/05/2018
Дайджэст падзей у траўні
У першай палове траўня адбыўся і яшчэ адбудзецца шэраг цікавых падзей у галіне НКС. Прапануем Вашай увазе невялікі агляд.
|
07/05/2018
Народная гульня моладзі «Яшчар» як архаічная праява культурнай спадчыны беларусаў
На пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 28 красавіка 2018 г. прынята рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці народнай гульні моладзі “Яшчар” у Пастаўскім раёне. Прапанову падрыхтавала Чатовіч Людміла Яўгенаўна, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна на падставе грунтоўнага вывучэння гэтай архаічнай традыцыі на тэрыторыі Беларусі, працяглых этнаграфічных даследаванняў у сваім раёне і актыўнай дзейнасці па пашырэнню практыкі народных гульняў сярод дзяцей і моладзі. Прапануем Вашай увазе яе даклад, падрыхтаваны для прэзентацыі элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Міністэрстве культуры.
|
|
|
|
|