Навіны
16/04/2019
Віншуем пераможцаў конкурсу народных побытавых танцаў Гомельскай вобласці «Вытокі»!
ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”, прысвечаны Году малой радзімы, адбыўся ў г. п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна і г. Калінкавічы 6 і 13 красавіка 2019 года. Мерапрыемства правяла ўстанова “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
|
|
|
|
15/03/2019
Ой ты, чырачка-пташачка, прынясі нам вясну!
Старажытны абрад гукання вясны “Чырачка” праводзіцца з даўніх часоў жыхарамі аг. Тонеж. Сярод іх – удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Таняжанка” і яго спадарожніка – дзіцячага калектыву “Верас” Тонежскага СДК Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Веснавое свята, прысвечанае прылёту і сустрэчы птушак як сімвала вясны, адсвяткавалі сёлета 10 сакавіка. У 2016 годзе традыцыя была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
|
|
|
|
12/02/2019
Традыцыйным ткацкім тэхнікам Воранаўшчыны нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
На пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны, якое адбылося ў Міністэрстве культуры 19 снежня 2018 г., прынята рашэнне аб неабходнасці надання стутусу гісторыка-культурнай каштоўнасці традыцыйным ткацкім тэхнікам вырабу каляровых узорных посцілак і дываноў, якія захоўваюцца майстрамі аг. Пагародна Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
|
09/01/2019
Новы Запавет па-палеску
23 студзеня на прэзентацыі перакладу Новага завету на заходнепалескую гаворку выступяць гурты "Кудмень", "Рада", калектыў сясцёр Лук'яновіч з Драгічынскага раёна і сямейны дуэт Быцко з батлейкай.
|
|
|
|
|