Навіны
15/12/2014
У спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей прыняты 3 новыя элементы
10 снежня было прынята рашэнне ўключыць у дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Абрад ваджэння Кусты на другі дзень Тройцы ў аграгарадку Лобча Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці; Велікодныя вербы на Гродзеншчыне; Традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер'я.
|
|
|
|
28/11/2014
Сустрэча па спадчыне каталіцкіх храмаў Слонімшчыны
Беларускі камітэт ІКАМОС, Нацыянальны Гістарычны музей і Польскі інстытут у Мінску запрашаюць на сустрэчу з польскай даследчыцай храмавай архітэктуры, гісторыкам мастацтва Марыяй Каламайскай-Саед.
|
26/11/2014
Катрушніцкі лемезень
У раздзеле “Публікацыі” сайта змешчаны “Катрушніцкі лемезень” – унікальны слоўнік дрыбінскіх шапавалаў, у які ўключаны словы з сакрэтнай мовы невялікага асяродка майстроў валяльнага промыслу.
|
|
|
24/11/2014
"Майстэрня танцаў" на Філфаку БДУ
Танцавальная суполка "Guda" разам з кафедрай фізічнай культуры і спорту БДУ 26 лістапада запрашаюць на вечарыну "Майстэрня танцаў".
|
04/11/2014
Жывая спадчына Беларусі. Каталог
У раздзеле “Публікацыі” сайта размешчана выданне “Жывая спадчына Беларусі. Каталог”. Дадзеная публікацыя падрыхтавана ў рамках праекта па інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) Беларусі і ўтрымлівае найбольш выразныя яе элементы ў розных катэгорыях бытавання, захоўвае структуру Нацыянальнага Інвентару НКС.
|
|
|
|
|