Навіны
31/10/2019
Абласное свята-конкурс “Вялікая вясельніца” прайшло ў Расонах
Абласное свята-конкурс “Вялікая вясельніца”, якое адбылося 26 кастрычніка 2019 г. у Расонах, сабрала каля 300 аматараў вясельных традыцый амаль з усіх раёнаў Віцебшчыны. Упершыню “Вялікая вясельніца” прайшла ў 2010 г. ў Дуброўна як агляд-конкурс аўтэнтычных фальклорных калектываў. З таго часу раз у два гады аматары фальклору збіраюцца ў розных кутках вобласці, каб захаваць аўтэнтычныя вясельныя спевы і абрады Віцебшчыны.
|
28/10/2019
Пяць адметных праяў НКС захоўваюцца ў Глыбоцкім раёне
Глыбоцкая зямля славіцца не толькі сваімі краявідамі, шматлікімі помнікамі і архітэктурнай спадчынай, але і адметнымі праявамі нематэрыяльнай культуры. Нашы звычаі, традыцыі, абрады, культура харчавання па сённяшні дзень застаюцца жывымі і самабытнымі. Глыбоччына можа пахваліцца пяццю элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія ўвайшлі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Два элементы характэрны ўсяго гісторыка-этнгаграфічнага рэгіёна Паазер’я – гэта традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў і традыцыйная страва “клёцкі з душамі”, а тры элементы НКС захоўваюцца толькі ў нас – тэхналогія прыгатавання традыцыйнай стравы “Масляны баран”, традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба і абрад “Насіць намётку”.
|
|
|
|
21/10/2019
Маляваныя дываны: захаванне і аднаўленне традыцыйнай тэхнікі на Браслаўшчыне
Аўтэнтычны роспіс па тканіне на Браслаўшчыне вядомы з сярэдзіны 1920-х гг. У фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў налічваецца каля 50 маляваных дываноў і макатак. Аналіз калекцыі пацвярджае бытаванне гэтай традыцыйнай тэхнікі да 1960-х гг. Вядома, што «маляванкі» выкарыстоўваліся для ўпрыгажэння інтэр’ераў дамоў сялян і местачкоўцаў, а пасля вайны сустракаліся амаль паўсюдна. Частка аўтэнтычнай калекцыі прадстаўлена ў экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея. А частка прац сучасных пераемнікаў традыцыйнай тэхнікі прадстаўлена ў экспазіцыі Музея традыцыйнай культуры. Пераемнікамі гэтай творчасці з’яўляюцца супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.
|
|
|
03/10/2019
Даследчыкі сучаснага паганства пра Беларусь
У Вільні 27 – 29 верасня прайшоў VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Больш за 400 ўдзельнікаў з 20 краін дзяліліся напрацоўкамі па розных гуманітарных дысцыплінах. Навукоўцы з’ехаліся з усёй Еўропы, а таксама з Канады, ЗША, Сярэдняй Азіі. Даклады гучалі на беларускай, англійскай, украінскай, рускай, польскай мовах. Кангрэс успрымаецца як форум “другой беларускай акадэміі”, то бок незалежных даследчыкаў.
|
20/09/2019
Летнік па традыцыйным ткацтве “Кросенцы” ў Неглюбцы
У вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна 21-25 жніўня праходзіла вельмі цікавае, пазнавальнае і займальнае мерапрыемства для аматараў беларускіх народных традыцый – летнік па традыцыйным ткацтве “Кросенцы”. У 2019 годзе летнік праходзіў ужо другі раз. Многія ўдзельнікі настолькі захапіліся ім у 2018 годзе, што зноў прыехалі ў Неглюбку і прывезлі з сабой сваіх сяброў і знаёмых.
|
|
|
|
|