Традыцыя шчадравання з Жарэбнай Кабылай бытуе на тэрыторыі Клецкага раёна ў аг. Лазавічы ўжо больш за 30 гадоў і датуецца 20-мі гадамі ХХ-га стагоддзя носьбітамі вёсак Макраны, Кунцаўшчына, Лазавічы Клецкага раёна, якія гэтую традыцыю бачылі, ведалі са слоў старэйшага пакалення, а затым і самі ўдзельнічалі ў шчадраванні.
Зімовы абыход двароў прыходзіцца на вечар з 13-га на 14-га студзеня. Адной з адметнатных рысаў мясцовага шчадравання — гэта тое, што ў абыходах удзельнічаюць толькі хлопцы і мужчыны. ...
Сямейна-родавы абрад Хрэсьбіны – адна са старадаўніх сямейных урачыстасцяў, звязаных з нараджэннем дзіцяці, якая суправаджаецца шэрагам рытуальных дзеянняў, накіраваных на яго сацыяльнае зацвярджэнне ў супольнасці і надзяленне здароўем і добрай доляй.
Пасля народзін, бацькі хацелі пахрысціць дзіця як мага хутчэй, бо ў поле трэба хадзіць, работу рабіць, а нехрышчонае дзіця нельга на вуліцу насіць. У дзень хрышчэння бабка-павітуха выносіла нованароджанага і, аддаючы яго кумам, гаварыла: ”Даю Вам нехрышчонае, а прывязіце нам пасвяшчонае!“.
Вярнуўшыся пасля царквы, ...
Абрад ”Розгары“ праводзіцца на восьмы дзень пасля свята Тройцы ў панядзелак. Важнейшыя кампаненты гэтага абраду: віццё вянка, провады вянка русалкі да могілак і фактычна ўшанаванне гэтага прыроднага духа. Бо русалка – гэта дух нівы, які сёлета напаўняе жыта сілаю, але сыходзіць час і мусіць быць праведзены да могілак.
Жыхары аграгарадка Лукомль з’яўляюцца адной супольнасцю не толькі па месцы жыхарства, але і супольнасцю, якая мае адметную традыцыйную культуру і прызнае гэты элемент як частку іх ...
Абрад “Ваджэнне Сулы” ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці ўяўляе сабой адметнае праяўленне веснавой абраднасці, семантычна скіраванае на забеспячэнне добрай ураджайнасці на агародзе і палетках, а таксама на здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і засцярогу ад прыроднай стыхіі – маланкі. У ваджэнні Сулы аб’ядноўваюцца вёскі Гадзічава і Маркавічы і іх жыхары. Асноўныя ўдзельнікі – мясцовая моладзь, выканаўцы абрадавых дзей – жанчыны і дзяўчаты, якія апранаюцца ў прыгожыя, па-мясцоваму адметныя, самаробныя строі.
“Сула” ў разуменні жыхароў Маркавіч ...
Традыцыя правядзення абраду выклікання дажджу ў засушлівы перыяд бытуе толькі ў вёсцы Стары Дзедзін, дзе суполка жанчын, а ў абрадзе ўдзельнічаюць толькі жанчыны, здаўна “заклікае дождж” ці “арэ раку”. Традыцыя мае яркую лакальную спецыфіку і з’яўляецца часткай традыцыйнай культуры вескі Стары Дзедзін.
Абрад не мае пэўнай даты правядзення, бо праводзіцца аказіянальна – толькі тады, калі няма больш тыдня дажджу і гіне ўраджай збожжавых на палях, і на гародах вяскоўцаў. У аснове магічных дзеянняў, песень, ...