Дранікі – папулярная паўсядзённая страва з цёртай сырой бульбы. Назва ад слова “драць” – церці, абдзіраць слаямі. Бульбяныя аладкі, як часам называюць дранікі, і бліны сустракаюцца практычна ўсюды, дзе ў ежу ўжываюць бульбу. Адносяцца да комплексу страў, прыгатаваных з дзёртай бульбы, у склад якога таксама ўваходзяць клёцкі, бабка, бульбяная кішка, калдуны, пызы і г.д.
Гатуюць з дранай (таркаванай) на тарцы бульбы, у якую часам дадаюць муку. Бульбу на дранікі папярэдне чысцяць. Пякуць вялікімі (на ўсю ...
Стравы з таркаванай бульбы не набылі свайго пэўнага месца ў абрадавым жыціі жыхароў паўднёвага захада Беларусі. Менавіта таму, што бульба атрымала распаўсюджанне нядаўна, адносна фарміравання вераванняў і традыцый беларускага этнаса. Але ж феномен такіх страў, у тым, што менавіта на тэрыторыі нашай краіны яны атрымалі найвялікшае масавае распаўсюджванне з неверагоднай колькасцю варыянтаў прыгатавання. У кожнай сям’і маецца шэраг рэцэптаў з таркаванай бульбы. Такія стравы сталі сапраўды брэндавым гастранамічным прадуктам і візітнай карткай краіны. І ...
З даўніх часоў у Маларыцкім раёне распаўсюджана характэрная для рэгіёна традыцыя выпякання грачанага хлеба. Тэхналогіяй выпякання духмяных боханаў па старадаўняму рэцэпту могуць падзяліцца мясцовыя гаспадыні, якія да нашых дзён беражліва захоўваюць традыцыю
Боханы хлеба з грачанай мукі называюць грачанікамі. Каб атрымаліся сапраўдныя грачанікі, муку патрэбна браць толькі хатнюю, памолатую старым дзедаўскім спосабам – пры дапамозе каменных жонраў. У цеста дабаўляюць пшанічную муку, але продкі абыходзіліся без яе, а таксма масла, смятану, соль, зусім трошкі ...
Традыцыя выпякання хлеба у вёсцы Кузьмічы налічвае не адну сотню гадоў. Некалькі сем'яў гэтай мясцовасці ніколі не пераставалі выпякаць хлеб. Рэцэптура перадаецца ад пакалення ў пакаленне нязменнай. Кузьмічанка Ірына Міхайлаўна Жудрык, у дзявоцтве Нагорная, перавезла яе з сабой у вёску Жораўка, куды “пайшла замуж”.
Жораўскі хлеб стаў візітоўкай Любаншчыны, дзякуючы дзейнасці Ірыны Жудрык і створанаму ёю аматарскаму аб’яднанню “Клуб традыцыйнага хлебапекарства “Кулітка” пры Жораўскім Доме народных традыцый. Даследаванне з’явы дало магчымасць засведчыць наяўнасць яе ...
Банкуха – гэта кандытарскі выраб, які пячэцца каля адкрытага жару ў печы. У Поразаве яго лічаць хто тортам, хто пірагом і гатуюць на вяселле, радзіны, дні нараджэння ці іншыя вялікія святы. Для прыгатавання цеста неабходны 60 яек, 1 кг масла вяршковага вышэйшай тлустасці, 1 кг смятаны вышэйшай тлустасці, 1 кг мукі, 1 кг цукровай пудры, ванілін. Цеста замешваецца ў вялікай эмаліраванай пасудзе ўручную з захаваннем адмысловай тэхналогіі прыгатавання. Для выпечкі банкухі рыхтуецца спецыяльнае прыстасаванне ...