Навіны
20/06/2019
«Смачны тур» па Віцебшчыне
Віцебшчына – адзіны ў Беларусі рэгіён, які ўвайшоў у Еўрапейскую сетку кулінарнай спадчыны, якая прасоўвае гастранамічны турызм. Карэспандэнты абласной газеты «Віцебскія весці" у рамках праекта «Смачны тур» наведалі розныя куткі гасціннага і хлебасольнага Прыдзвінскага краю, каб распавесці пра адметныя мясцовыя стравы, якімі частуюць гасцей аграсядзібы і кулінарныя клубы вобласці.
|
12/06/2019
Новая выстава, прысвечаная традыцыйнаму адзенню Віцебшчыны
У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці адкрыта для наведвальнікаў абласная выстава традыцыйных галаўных убораў Віцебшчыны, якая праводзіцца ў мэтах вывучэння і аднаўлення традыцыйных галаўных убораў жыхароў Падняпроўя, Падзвіння і Паазер’я. Тут прадстаўлены дзявочыя вянкі, павязкі (скіндачкі), вясельныя вянкі з фатой, каруны; жаночыя наміткі, чапцы, павойнікі, хусткі, шалі, абхінанкі; мужчынскія магеркі, аблавухі, брылі, картузы. Выстава працягвае шэраг мерапрыемстваў Віцебскага АМЦНТ, прысвечаных рэканструкцыі традыцыйнага адзення рэгіёна.
|
|
|
|
|
16/04/2019
Віншуем пераможцаў конкурсу народных побытавых танцаў Гомельскай вобласці «Вытокі»!
ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі”, прысвечаны Году малой радзімы, адбыўся ў г. п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна і г. Калінкавічы 6 і 13 красавіка 2019 года. Мерапрыемства правяла ўстанова “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
|
|
|
|
|
15/03/2019
Ой ты, чырачка-пташачка, прынясі нам вясну!
Старажытны абрад гукання вясны “Чырачка” праводзіцца з даўніх часоў жыхарамі аг. Тонеж. Сярод іх – удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Таняжанка” і яго спадарожніка – дзіцячага калектыву “Верас” Тонежскага СДК Лельчыцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Веснавое свята, прысвечанае прылёту і сустрэчы птушак як сімвала вясны, адсвяткавалі сёлета 10 сакавіка. У 2016 годзе традыцыя была ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
|
|
|
|
|
|