Навіны
|
|
21/10/2019
Маляваныя дываны: захаванне і аднаўленне традыцыйнай тэхнікі на Браслаўшчыне
Аўтэнтычны роспіс па тканіне на Браслаўшчыне вядомы з сярэдзіны 1920-х гг. У фондах Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў налічваецца каля 50 маляваных дываноў і макатак. Аналіз калекцыі пацвярджае бытаванне гэтай традыцыйнай тэхнікі да 1960-х гг. Вядома, што «маляванкі» выкарыстоўваліся для ўпрыгажэння інтэр’ераў дамоў сялян і местачкоўцаў, а пасля вайны сустракаліся амаль паўсюдна. Частка аўтэнтычнай калекцыі прадстаўлена ў экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея. А частка прац сучасных пераемнікаў традыцыйнай тэхнікі прадстаўлена ў экспазіцыі Музея традыцыйнай культуры. Пераемнікамі гэтай творчасці з’яўляюцца супрацоўнікі Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў.
|
|
|
03/10/2019
Даследчыкі сучаснага паганства пра Беларусь
У Вільні 27 – 29 верасня прайшоў VIII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі. Больш за 400 ўдзельнікаў з 20 краін дзяліліся напрацоўкамі па розных гуманітарных дысцыплінах. Навукоўцы з’ехаліся з усёй Еўропы, а таксама з Канады, ЗША, Сярэдняй Азіі. Даклады гучалі на беларускай, англійскай, украінскай, рускай, польскай мовах. Кангрэс успрымаецца як форум “другой беларускай акадэміі”, то бок незалежных даследчыкаў.
|
20/09/2019
Летнік па традыцыйным ткацтве “Кросенцы” ў Неглюбцы
У вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна 21-25 жніўня праходзіла вельмі цікавае, пазнавальнае і займальнае мерапрыемства для аматараў беларускіх народных традыцый – летнік па традыцыйным ткацтве “Кросенцы”. У 2019 годзе летнік праходзіў ужо другі раз. Многія ўдзельнікі настолькі захапіліся ім у 2018 годзе, што зноў прыехалі ў Неглюбку і прывезлі з сабой сваіх сяброў і знаёмых.
|
|
|
10/09/2019
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены элементам НКС Полацкага і Бярозаўскага раёнаў
Статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены двум элементам НКС Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 10.09.2019 № 46. Рашэнне аб неабходнасці надання статусу было прынята на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 4 верасня 2019 г. На разгляд рады былі прадстаўлены дзве прапановы аб наданні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека – "Спеўная традыцыя выканання купальскіх і жніўных “у перахлёст” у в. Багатырская Полацкага раёна Віцебскай вобласці і “Традыцыя прыгатавання рыбы, сушанай ў печы на саломе, і страў на яе аснове” ў вёсках Здзітава, Пескі, Спорава, Хрыса Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці
|
15/08/2019
Папшыцкую намётку згарнулі па прапанове біскупа
Абрад “Насіць намётку” жыхароў в. Папшычы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца мадыфікацыяй старажытнага абыдзённага абраду. Штогод на свята Спаслання Духа Святога на апосталаў па календары каталіцкай канфесіі (“Зялёныя свёнткі”) жыхары вёскі збіраюцца для здзяйснення абраду.
|
|
|
|
|
|