Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Аснову паўсядзённага занятку жанчын, якія традыцыйна забяспечвалі сям’ю неабходнай вопраткай, абрадавымі і ўжытковымі тканінамі, з’яўляецца ткацтва, якое на Маларытчыне разнастайнае па мастацкаму аздабленню і тэхніцы выканання. На працягу ХХ стагоддзя ў гэтым рамястве адбываліся значныя змены – з аднаго боку ішоў працэс заняпаду ткацтва, з другога – старадаўнія тэхнікі ткацтва ўдасканальваліся і з’яўляліся новыя. Прыкладна да пачатку 1930-х гг. у весках ткалі з ільну і воўны рознага гатунку, тканіны на адзенне, кужэльныя наміткі і платы, вясельныя ручнікі, уціральнікі, настольнікі, простыя посцілкі-“радзюжкі”. Безузорныя тканіны выконваліся на двух і чатырох нітах у тэхніцы аднаўточнага ткацтва такімі відамі перапляценняў, як “льніна”, пад “кажушок”. У Маларыцкім раёне ў канцы ХIX – пачатку ХХ стагоддзя характэрна было ўжыванне ўзорных тэхнік ткацтва для аздаблення прадметаў адзення (сарочкі, фартухі, наміткі, паясное адзенне) і ручнікоў. Тэхніка бранага двухуточнага ткацтва дазваляла ствараць геаметрычныя ўзоры. Спосабы арнаментавання насілі розныя назвы, напрыклад “бралі на пруцікі” ці “пад дошку” (в. Дарапеевічы). Браныя ўзоры атрымлівалі пры дапамозе дошчачкі. Распавядае народны майстар Рэспублікі Беларусь Сцепаніда Аляксееўна Сцепанюк – “У пэрэборы – это надо под дошчычку дыржаты, в два ныты і доску надо дыржаты”. Характэрнай асаблівасцю ткацтва Маларытчыны з’яўляецца спалучэнне бардзюраў бранага ткацтва з безузорнымі палосамі, выкананымі з перапляценнем, якое носіць мясцовую назву “кажушок”. Узор “кажушком”, як і ўсякі “нітавы” ўзор, закладваецца перш за ўсё ў запраўцы кросен. У тэхналогіі ткацтва “кажушком” характэрнай рысай з’яўляецца тое, што ўточная нітка ўтварае адначасова ўзор і фонавае палатно. Пры разбурэнні ўзору парушаецца структура і самой тканіны.Тэхналогія ткацтва “кажушком” дазваляе ткаць не толькі аднакаляровыя (пры дапамозе аднаго чаўна), але і шматколерныя (пры дапамозе некалькіх чаўноў) тканіны. Тым не менш тканіна застаецца аднаўточнай, узор нельга аддзяліць ад карэннай тканіны. Такі від ткацтва ўжываўся пры вырабе і аздабленні тканін для жаночага адзення. Тканіна, якая атрымлівалася ў ткачыхі, была шчыльнай, таму што ніці ўтка засцілалі ніці асновы правага боку. Пры гэтым тканіна атрымлівалася не толькі цёплая, але і мела годны выгляд, які вызначаўся багаццем і разнастайнасцю арнаментальна-кампазіцыйнага вырашэння. Глыбокі каларыт дэкору, у якім пераважаў цёмна-чырвоны, карычневата-чырвоны або бурачкова-вішнёвы колер, амаль заўсёды дапаўняўся фіялетавай ці зялёнай ніткай, якая падкрэслівала кампазіцыйны цэнтр бардзюраў і іх межы. Тканіна атрымлівалася з упрыгожанымі складанымі, дакладна распрацаванымі узорыстымі кампазіцыямі, якія ў пэўным рытме чаргаваліся паміж сабою і запаўнялі ўсё поле. Паміж чырвонымі ўзорыстымі палосамі дадаткова натыкалі гладкія ці дробнаўзорыстыя шэра-белыя палоскі. Яны памякчалі напружанасць каларыту аздаблення і надавалі тканіне непаўторную прыгажосць. У маларыцкім строі падол спадніцы і рукавы сарочкі былі ўпрыгожаны масіўнымі і рознымі па шырыні бардзюрамі ромба-геаметрычнага арнаменту, які натыкаўся “пераборам”. Бардзюры ў пэўным рытме чаргаваліся паміж сабою, шчыльна запаўнялі паверхню. Паміж чырвонымі ўзорыстымі палосамі дадаткова натыкалі гладкія ці дробнаўзорыстыя шэра-белыя палоскі. Яны памякчалі напружанасць каларыту аздаблення і надавалі тканіне непаўторную прыгажосць. Для ткацтва выкарыстоўвалі ў асноўным традыцыйныя для гэтых мясцін матэрыялы - лён і воўну. Скарыстоўвалі самапрадзеныя ніткі з лёну, воўны, пазней таксама баваўняныя і шарсцяныя ніткі фабрычнага вырабу. Маларыцкі раён адметны тым, што нават у наш час існуюць жывыя асяродкі ткацтва ў аг. Дарапеевічы, аг.Хаціслаў, вв. Хмялеўка, Ацяты, Сушытніца, Мельнікі, г. Маларыта. У развіцці мясцовага ткацтва вылучаецца некалькі перыядаў, кожнаму з якіх уласцівы адпаведныя тэхнікі выканання тканін, іх асартымент, ужываемыя матэрыялы і колеравае вырашэнне.
  • Нематэрыяльная каштоўнасць “Культура беларускай дуды ў г.Мінску” мае комплексную форму ўвасаблення і ўключае наступныя складнікі. 1. Апісанне музычнага інструмента. Дудары горада Мінска выкарыстоўваюць музычны інструмент, які ўяўляе сабой аднабурдонную дуду. Яна адпавядае традыцыйным узорам, што бытавалі на тэрыторыі Беларусі. Інструмент складаецца са скуранога меха, соскі-сопеля, жалейкі і бурдона. У якасці матэрыяла выкарыстаны скура буйной рагатай жывёлы, драўніна клёна, раструбы (рагаўні) могуць быць выкананы з рога буйной рагатай жывёлы. Тэхналогія вытворчасці ўключае тачэнне, свідраванне, склейку або прашыванне скуранога мяшка, наступную настройку інструмента. 2. Музычна-інструментальнае выканальніцкае мастацтва грунтуецца на традыцыйным рэпертуары дудовай музыкі, а таксама ўключае сучасныя найгрышы, выконваемыя як сольна, так і ў ансамблі з іншымі беларускімі народнымі інструментамі. Дудары г.Мінска маюць прафесійную вышэйшую музычную адукацыю і з’яўляюцца баяністамі, трубачамі, кларнецістамі або флейцістамі і валодаюць акадэмічнай манерай выканання. Сярод выканаўцаў большасць складаюць мужчыны. Падчас выканання некаторыя дудары трымаюць дуду пад левы бок, некаторыя пад правы, таксама могуць прытрымліваць бурдон каля меха. У рэпертуары або імправізацыі саміх выканаўцаў, заснаваныя на народным фальклоры, мелодыях з “Полацкага сшытку”, або апрацаваныя ці напісаныя творы сучаснымі беларускімі кампазітарамі У.М.Громам, А.Я.Крамко, І.А.Мангушавым. Мелодыі, якія выконваюць на дудзе, уключаюць, у тым ліку, танцавальна-вакальныя кампазіцыі. Як правіла, найгрышы на дудзе могуць быць як уступ да музычнага твора, які выконваецца ансамблем, або сола паміж ансамблевым выкананнем. Пашыраецца практыка спалучэння ігры на дудзе пад акампанемент фартэпіяна. 3. Разнастайныя формы культурных практык з удзелам дудароў. На тэрыторыі г.Мінска дудары ўваходзяць у склад розных калектываў, сярод якіх Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі”, Нацыянальны акадэмічны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча, Філармонія для дзяцей і юнацтва Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай песні і музыкі “Шчодрыца” Мінскага гарадскога палаца культуры, Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорны ансамбль “Дударыкі” УА “Гімназія № 14 г.Мінска” і іншыя прафесійныя і аматарскія гурты. Дудовая музыка ўключана ў рэпертуар акадэмічных, школьных і аматарскіх калектываў. Адной з форм культурна-адукацыйных практык з удзелам дудароў з’яўляецца выкладанне дуды ў гуртках устаноў школьнай і па-зашкольнай адукацыі, знаёмства студэнтаў Інстытута павышэння кваліфікацыі БДУКМ з дадзеным інструментам і яго гучаннем падчас заняткаў. Дудары і майстры ўдзельнічаюць у фэстах, кірмашах, творчых конкурсах, канцэртах, музейных культурна-асветніцкіх праектах і інш. 4. Сакральна-міфалагічныя ўяўленні, звязаныя з беларуской дудой. Традыцыйна дуду лічаць рытуальным інструментам, які першапачаткова звязвалі з культам Перуна і выкарыстоўвалі для выклікання дажджу. Адначасова распаўсюджаны ўяўленні, якія звязваюць дуду з культам казы і аднаўленнем жыцця праз агонь. Устойлівымі ўяўленнямі з’яўляюцца асацыяцыі дуды з падземным светам. Менавіта гэтымі ўяўленнямі тлумачыцца форма дуды: бурдон, які апушчаны ўніз, сімвалізіруе падземны свет, скураны мех (першапачаткова са шкуры казы) – сувязь паміж падземным светам і сучасным зямным жыццём. Пасля смерці “казы” (зносу скуранога меха) дуда пераўтвараецца ў чорнага лебедзя (форму лебедзя нагадвае дуда ў перавернутым стане).
  • Дуда – старажытны традыцыйны музычны інструмент і твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з’яўляецца не толькі старажытным музычным інструментам, але і атрыбутам рытуальна-музычных практык, якія ўзыходзяць да старажытных культаў. У Магілёўскай вобласці творчую, культурную дзейнасць ажыццяўляе адзін дудар гэта – Мікалай Георгіевіч Забаўскі, які грае на інструменце на слых, без нот. Мікалай Георгіевіч выкарыстоўвае музычны інструмент у абрадах, у якіх ён ўдзельнічае, грае на дудзе ў народным ансамблі народнай песні “Вязанка” Вязьеўскага сельскага Дома культуры ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Асіповіцкага раёна”. У рэпертуар музыкі ўваходзяць наступныя песні: “Калядная”, “Саўка ды Грышка”, “Рэчанька”, “Падыспань”, “Лявоніха”, “Пад’язжаем мы да сяла”, “Карагод вялікі – вуліца малая”. Забаўскі Мікалай Георгіевіч набыў інструмент у беларускага майстра музычных інструментаў Тодара Кашкурэвіча. Тодар Кашкурэвіч нарадзіўся у Мінску ў мастацкай сям’і і з’яўляецца прадстаўніком мастацкай дынастыі Кашкурэвічаў. Працуе ў галіне манументальнага мастацтва, жывапісу, кніжнай графікі і дызайну. Даследуе і аднаўляе старадаўнюю музычную традыцыю (беларуская дуда, ліра). Гэта адзін з найбольш вядомых у балтыйскім рэгіёне майстроў, што вырабляюць дуды паводле аўтэнтычных узораў і пачынальнікаў сучаснага дударскага руху ў Беларусі.
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава вёска шыпілавічы воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва