Інвентар НКС

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Культура беларускай дуды ўяўляе яскравую з'яву ў жыцці сучаснай Беларусі. Яна ўспадкоўвае гістарычную традыцыю і праяўляецца ў разнастайных формах, ведах і практыках. Яны ўключаюць сам інструмент, яго выраб, выканальніцтва, навучанне, тэрміналогію, народныя звычаі і фальклор. Дуда – духавы музычны інструмент, роднасны ўсходне-еўрапейскім дудам. Беларуская дуда адрозніваецца ад дудаў іншых краін асаблівасцямі канструкцыі; да адметных прыкмет адносяцца таксама музычны рэпертуар для дуды і стыль выканання. У больш раннія часы дуда была ўключана ў найважнейшыя сферы жыцця традыцыйнага грамадства і карысталася вялікай папулярнасцю. Цікавасць да беларускай дуды значна ўзмацнілася ў 1980-я гады. Сёння гэтая традыцыя падтрымліваецца намаганнямі супольнасці і дзяржавы. Выраб дуды ажыццяўляецца майстрамі на аснове шматгадовага досведу. Музыкі ў рэгіёнах практыкуюць розныя формы выканання народных мелодый на дудзе, лічаць сябе носьбітамі і прадаўжальнікамі даўняй традыцыі. Веды і навыкі, звязаныя з культурай дуды, транслююцца праз розныя навучальныя практыкі, выданні навуковых даследаванняў і навучальных дапаможнікаў. Пры гэтым дуда актыўна ўключаецца ў кантэкст сучаснай музычнай культуры, для яе ствараецца арыгінальны рэпертуар, яна выкарыстоўваецца ў такіх напрамках, як рок, джаз і іншых. У сучасным жыцці Беларусі гучанне дуды стала неад'емнай часткай розных культурных мерапрыемстваў, якія праводзяцца як на рэгіянальным узроўні, так і ў маштабах краіны
  • Адным з найстаражытных і пашыраных рамёстваў з’яўляецца ганчарства. Сярод разнастайных ганчарных вырабаў, сваім каларытным аздабленнем вылучаецца посуд, абгорнуты берасцянымі стужкамі. Бяросту пачалі ўжываць у якасці матэрыяла для рамонту разбітага альбо трэснутага керамічнага посуду яшчэ ў эпоху неаліта, калі на нашых землях толькі з’явілася ганчарства. Кару з абодвух бакоў накладалі на месцы пашкоджанняў і замацоўвалі шнурком, які прасоўваўся праз загадзя прасвідраваныя адтуліны ў чарапку. Пасля гэтага пасудзіну можна было выкарыстоўваць далей, але толькі для захавання сухіх рэчываў. З цягам часу змянілася як тэхналогія вырабу керамікі, так і спосабы яе рамонту. Пашкоджаны посуд пачалі змацоўваць з дапамогай перапляцення тонкіх берасцяных стужак, што пазбавіла ад неабходнасці ў свідраванні адтулін для шнуркоў. Надзейных дадзеных, аб тым калі на тэрыторыі Беларусі ўзнік такі спосаб рамонту няма. Вядома, што кераміка, абвітая стужкамі бяросты, была выяўлена падчас археалагічных раскопак шэрагу старажытнарускіх гарадоў: Масквы, Ноўгарада, Пскова, Старой Ладагі, але гаворка, хутчэй за ўсё, ідзе пра верхнія пласты Позняга Сярэднявечча. Так, пры раскопках Масквы гаршчкі, аплеценыя бяростай з мэтай рамонту, былі знойдзены ў слаях XV–XVI ст. У канцы XIX ст. аб аплятанні керамікі бяростай на беларускіх землях з’яўляюцца пісьмовыя крыніцы. Пэўную інфармацыю пра гэту традыцыю на Віцебшчыне паведаміў М.Я. Нікіфароўскі. Паводле яго звестак аплётку рабілі для трываласці на самых розных відах часта толькі набытага і не пашкоджанага посуду: слоіках, гарлачах, гаршчках, “кухліках”, гляках пасля чаго яны атрымоўвалі яшчэ і агульную назву “берасцень” (у арыг. “бирисцень). Абгортвалі бяростай нават чарапкі разбітых гаршчкоў альбо збаноў, якія потым служылі ў якасці сальніц. Увесь гэты посуд, акрамя сталовых місак, у асноўным прызначаўся для захавання і транспарціроўкі прадуктаў, найперш вадкасцяў. Берасцяная аплётка акрамя павышэння трываласці змяншае цеплаправоднасць посуду, што станоўча ўплывае на названыя функцыі. Па меркаванню Я.М. Сахуты традыцыя аплятання ганчарных вырабаў бяростай ў канцы XIX – першай палове XX ст. існавала ў “кампактным арэале”, які ўключаў заходнюю частку Паазер’я і сумежныя землі Літвы. Аднак можна з упэўненнасцю сцвяржаць, што кераміка з берасцяной аплёткай была распаўсюджана, няхай і не так масава, на значна большай тэрыторыі. Аб гэтым сведчаць як прадметы з музейнага збору, так і лінгвістычныя дадзеныя. Слова “берасцень” у значэнні керамічнай пасудзіны, абвітай бярозавай карой, ужывалі таксама ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Паазер’я. Варта адзначыць, што на тэрыторыі сучаснага Міёрскага раёна берасценем маглі называць любы гарлач, нават без берасцяной аплёткі. Гэта, хутчэй за ўсё, сведчыць аб даўнасці і асаблівай пашыранасці традыцыі абгортваць керамічны посуд бяростай у дадзенай мясцовасці. Няспынная работа вядзецца дзяржаўнай установай “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” па папулярызацыі і распаўсюджванню дадзенага віда творчасці. Пачынаючы з 1995 года на Віцебшчыне прайшло шмат значных мерапрыемстваў, сярод іх: Міжнародны конкурс майстроў народных рамёстваў “Ганчарны круг”, Міжнародны конкурс майстроў народных рамёстваў “Гліна спявае”, Міжнароднае свята конкурс па кераміцы і ганчарстве “Гліна спявае” у рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску“.
  • Дуда з’яўляецца беларускім нацыянальным музычным інструментам. Дударства на Гомельшчыне ўяўляе сабой водгукі агульнанацыянальнага культурнага адраджэння, якое пачалося ў апошняй чвэрці ХХ ст. На цяперашні час Гомельская вобласць мае шэраг асоб, якія вывучаюць і папулярызуюць выканальніцтва на дудзе, пераймаюць майстэрства валодання інструментам ад майстроў і музыкаў з іншых рэгіёнаў краіны. Асобныя музыкі самастойна засвойваюць дударскія традыцыі і час ад часу іграюць на дудзе на сяброўскіх вечарынах, у тым ліку танцавальных. Дударскае выканальніцтва актуальна ў асяроддзі сучасных музычных гуртоў. Ужыванне дуды ў дзейнасці музычных калектываў узбагачае гучанне музычных твораў, дадае адметны нацыянальны каларыт. Традыцыі дударства падвяргаюцца пераасэнсаванню для выкарыстання ў сучасных музычных кампазіцыях разнастайнай стылістыкі, каб рабіць актуальны музычны прадукт, запатрабаваны слухачамі. Веды пра традыцыю дударства як адметную нацыянальную рысу садзейнічаюць развіццю нацыянальнай свядомасці, патрыятызму. Вывучэнне традыцый дударства спрыяе цікавасці ў дзяцей і дарослых да вывучэння беларускай традыцыйнай народнай культуры. Выканальніцтва на дудзе садзейнічае асабістаму культурнаму росту, развіццю фізічных здольнасцей, у тым ліку праз развіццё дыхальнай сістэмы.
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава вёска шыпілавічы воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе паломніцтва