Калядны абрад «Цары» – віншавальны абыходны абрад калядоўшчыкаў з элементамі традыцыйнага калядна-навагодняга карнавалу і народнай драмы «Цар Максіміліян», прымеркаваны да Шчодрага вечара (13 студзеня). Дзея сфарміравалася як своеасаблівае каляднае прадстаўленне, у якім удзельнічаюць толькі юнакі і маладыя мужчыны – «цары». Як правіла, «цароў» – сем, кожны мае пэўнае імя – цар Максімільян, цар Мамай, цар Іван Грозны і г. д. Акрамя таго, у абрадзе ўдзельнічаюць «лекар» і механоша, гарманіст і барабаншчык, а таксама традыцыйныя ...
Абрад “Ваджэнне і пахаванне стралы”, звязаны з зямлёй, ураджайнасцю, накіраваны на уміласціўленне прыроднай стыхіі – маланкі-стралы, рэпрэзентуе лакальную культуру вёскі Казацкія Балсуны Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Абрадавая дзея адбываецца на 40 дзень пасля Вялікадня ў Чысты чацвер. Жанчыны збіраюцца ў цэнтры вёскі, спяваюць песні, водзяць карагоды. Затым святочнае шэсце, да якога далучаюцца іншыя жыхары вёскі, рухаецца на поле, дзе адбываецца асноўная абрадавая дзея – “пахаванне стралы”. Удзельнікі абраду закопваюць у зямлю на жытнім полі ...
Абрад «Шчадрэц» з’яўляецца адметным праяўленнем лакальнай культурнай традыцыі в. Рог Салігорскага раёна, праводзіцца на багатую куццю (13 студзеня). Абрад належыць да навагодніх віншавальных абыходных абрадаў, пашыраных пераважна на тэрыторыі Беларускага Палесся.
Шчадраванне адбываецца з удзелам традыцыйных маскіраваных персанажаў – дзеда, бабы, «казы», «жураўля», «каня» і інш. Маска «казы» ў абрадзе здаўна лічыцца асноўным сімвалам пладавітасці і жыццёвай энергіі. Найбольш унікальны персанаж у гурце шчадравальнікаў — дзед з яго берасцяной маскай, аналагаў якой больш няма на ...
Абрад "Цягнуць Каляду на дуба" з'яўляецца складовай часткай калядных святкаванняў зімовага цыкла традыцыйнага беларускага сялянскага календара паганскага паходжання; уключаны ў гадавы круг аграрнага календара і ўвасабляе традыцыю провадаў Каляд.
Традыцыйны абрад провадаў Каляд 21 студзеня заключаецца ў тым, што самаарганізаваныя ўдзельнікі груп, якія калядавалі падчас свята, цягнуць на дуб саламянае пудзіла Каляды, якое сімвалізуе жаночы пачатак, – каб сядзела высока і садзейнічала багатаму ўраджаю ў новым сельскагаспадарчым годзе, кола або барану – каб буслы вяліся, ...
Абрад «Провады русалкі» звязаны з заканчэннем святкавання Русальнага тыдня на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Абрад праводзіцца штогод у нядзелю пасля Тройцы.
У абрадзе ўдзельнічае практычна ўсё насельніцтва вёскі Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці розных узроставых і сацыяльных груп, якія з нецярпеннем і радасцю чакаюць провадаў русалкі.
Удзельнікі традыцыйнага абраду апранаюцца ў святочнае адзенне, плятуць вянкі, рыхтуюць кветкі і ідуць вялікім ходам на ўскрай вёскі да поля, спяваючы абрадавыя песні,– праводзяць русалку (звычайна маладую незамужнюю дзяўчыну), ...