Спакон вякоў Лельчыцкі раён славіцца сваімі талентамі, а в. Новае Палессе, якая да 1964 г. называлася Каросцін, – невычэрпная крыніца народнай творчасці, адметнага выканаўчага стылю, унікальнага песеннага рэпертуару. Каб падтрымаць гэты багаты пласт духоўнай народнай культуры ў 2000 г. быў створаны фальклорны калектыў “Палескія напевы”.
Галоўная мэта калектыву – захаванне і папулярызацыя гісторыка-культурнай спадчыны сваёй вёскі. Народная песня прыйшла да ўдзельнікаў фальклорнага калектыву “Палескія напевы” з часоў глыбокай старажытнасці. Песенная творчасць в. Новае Палессе ...
Традыцыя выканання абрадавых і пазаабрадавых песень Любаншчыны, прадстаўленая ў творчасці аўтэнтычных фальклорных гуртоў “Журавушка“ (в. Ямінск), “Глыбокія крыніцы” (в. Закальное), “Павалякі“ (в. Обчын), з’яўляецца выбітнай з’явай музычнай культуры вуснай традыцыі. Музычна-этнаграфічныя гурты – носьбіты адметнага выканальніцкага стылю і мясцовага ўнікальнага песеннага рэпертуару, прэзентуюць песенныя традыцыі аднаго арэала ў паўночнай частцы Беларускага Палесся, але пры гэтым маюць яўныя адрозненні песеннай культуры.
У рэпертуары гуртоў знаходзяцца старажытныя ўзоры песень каляндарнага і сямейна-радавога цыклаў, пазаабрадавая (гістарычна больш позняй ...
Спеўная традыцыя выканання песень традыцыйнага хрэсьбіннага і вясельнага абрадаў – гэта векавая песенная традыцыя вёскі Паршына. Песні выходзяць за рамкі рэгіянальнага «гучання» і з’яўляюцца характэрнымі для паўночна-усходняй зоны Беларусі, рэгіёна Падняпроўя і памежжа з Расіяй. Іх манера выканання – яркая і самабытная, з элементамі архаічнага гучання – зберагаецца дзякуючы выключным асабовым якасцям спявачак – жыхарак вёскі Паршына, якія перанялі стылістычныя асаблівасці напеваў, шматгалоссе, адметны дыялект ад бабуль і матуль. Носьбіты музычнай спадчыны з’яўляюцца ...