Каляндар падзей
01.09.2014
Этнаграфічны летнік на Петрыкаўшчыне
У жніўні на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна прайшоў этнаграфічны летнік.
Хаця паўнавартасных працоўных
экспедыцыйных дзён было толькі тры, за гэты час удзельнікі паспелі даследаваць
15 вёсак.
Сабраны матэрыял дазваляе даць агульную характарыстыку нематэрыяльнай культурнай
спадчыны і матэрыяльнай культуры раёна.
|
|
|
|
|
|
31.07.2014
Брама скарбаў Ларысы Лось
Царскія брамы з саломкі –
гэта выключна беларускі твор мастацтва.
Зараз толькі тры
аўтэнтычныя саламяныя царскія брамы захоўваюцца ў музеях. Ні ў адной царкве такіх брамаў няма. Усе тры брамы рэстаўравала
народны майстар Беларусі,
мастачка Ларыса Лось, якой нядаўна споўнілася 86 гадоў.
|
|
|
24.07.2014
Экспедыцыя Гомельскай краязнаўчай арганізацыі "Талака" ў Лоеўскі раён
На працягу ліпеня Гомельская краязнаўчая арганізацыя "Талака" даследавала традыцыйную культуру Лоеўскага раёна. Атрыманыя звесткі даюць падставу казаць аб багацці і разнастайнасці праяў выканальніцкага мастацтва, традыцыйных рамёстваў, ведаў, звязаных са светапоглядам людзей.
|
02.07.2014
Нематэрыяльная культурная спадчына Салігоршчыны
Салігорскі раён багаты на розныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абрады, святы, выканальніцкія мастацтвы, рамёствы. Асяродкамі, дзе найбольш плённа захоўваецца і транслюецца традыцыйная культура, з'яўляюцца вёскі Рог і Восава, а таксама Ананчыцы.
|
|
|
|
|
|