Каляндар падзей
06.04.2019
ІХ конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў Гомельскай вобласці “Вытокі”
ІХ абласны конкурс выканаўцаў народных побытавых танцаў “Вытокі” адбудзецца ў г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна і г. Калінкавічы 6 і 13 красавіка 2019 года. Арганізоўвае і праводзіць конкурс установа “Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
|
|
|
|
21.01.2019
"Как затащить Коляду на дуб без вреда для себя и окружающих"
Сёлета ў Новінах цягнуў Каляду на дуба малады аматар фальклору з Масквы, даследчык і пераемнік традыцыйнай танцавальнай спадчыны Смаленшчыны і іншых рэгіёнаў Расіі і Беларусі Ігар Узлоў. Прапануем яго погляд з ўражаннямі ад удзелу ў свяце заканчэння беларускіх Каляд. Выказваем падзяку Мінскаму АМЦНТ за садзеянне ў арганізацыі паездкі.
|
13.01.2019
Калядны абрад “ЦАРЫ” – 10 год у спісах ЮНЕСКА!
13 студзеня ў аг. Семежава Капыльскага раёна здзейснілі штогадовы калядны абыход двароў два гурты “Цароў”. У 2009 годзе старадаўняя мясцовая традыцыя была унесены ў ахоўны спіс ЮНЕСКА. З кожным годам усё больш гасцей наведвае свята, а ў сеціве з’яўляюцца новы формы асвятлення падзеі.
|
|
|
|
|
27.11.2018
Ігрышча “Ката пячы” спраўлялі ад Піліпаўкі да Вялікага посту
Абрадавае ігрышча “Ката пячы” яшчэ памятаюць у Бярэзінскім, Вілейскім, Лагойскім раёнах Мінскай вобласці, у суседнім з Міншчынай аграгарадку Бакшты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Але каштоўнасць традыцыі, якая захавалася ў Скірмантаве, гэта яе жывая форма, глыбокі архаічны змест, форма абрадавага печыва і мноства мясцовых танцаў, гульняў, песень, якія выяўляюць яе эратычны змест у прыгожай мастацкай форме, далікатна і з гумарам. А яшчэ ўпершыню ўдалося ўстанавіць часавыя рамкі, калі спраўлялі гэтае ігрышча — загавіны перад Піліпаўкай, Піліпаўка, Каляды, Провады Каляд, Мясаед, Масленіца, загавіны перад Вялікім Постам.
|
|
|
|
|
|