Свята Пятрок уяўляе сабой комплекс абрадавых дзей і праяў з традыцыйнай культуры, якія бытавалі ў вёсках Шыпілавічы, Обчын, Жораўка, Залуг, Рачэнь, Кузьмічы, Баянічы Любанскага раёна, а сёння складаюць аснову адноўленага свята Пятрок у в. Шыпілавічы.
Асноўнымі кампанентамі падрыхтоўкі і святкавання з’яўляюцца:
абрадавыя дзеі свята Пятрок (абраканне, карагоды, замаўленне вагню, кумленне моладзі, грамадская юшка і іншыя);
гасцявы кірмаш на Петрака у вёсцы Шыпілавічы як увасабленне традыцыі гасцявых кірмашоў на Любаншчыне;
святочны праваслаўны малебен ля прыдарожнага крыжа;
практыка вырабу і нашэння ...
Традыцыя правядзення свята “Тры Каралі” на Гродзеншчыне – адметнае праяўленне лакальнай каталіцкай каляднай абраднасці. Уяўляе сабой абыход двароў з віншаваннямі гаспадароў, спевам калядных песень “Дзісяй Бэтлеем”, “Сардэчна матка”, “Пуйдзь мы вшыстцы да стаенкі” трыма “Каралямі-калядоўшчыкамі”, на галаве якіх надзеты блішчастыя кароны, на плячах прыгожыя накідкі чырвонага, сіняга, зялёнага колеру з зоркамі. У руках аднаго Караля – калядная зорка. Традыцыя распаўсюджана ў вёсцы Больцішкі Воранаўскага раёна, вёсцы Сцігане, аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна, а таксама ў ...
З даўніх часоў у аграгарадку Лучнікі, што знаходзіцца побач з г. Слуцкам, да Каляд рыхтуюць вялікую, да 1,5 метра ў дыяметры, шаснаццаціражковую зорку, якая ўмацоўваецца на доўгае дрэўка. Калядная зорка Случчыны мае своеасаблівы і самабытны выгляд, яе канструкцыя мае адмысловую злучальную частку, дзякуючы якой зорка пакручваецца ў час выканання песень і цэнтральную відовішчную частку ў выглядзе обада, закрытага з боку гледачоў празрыстым матэрыялам, за якім нерухома замацавана запаленая свяча, што асвятляе біблейскі сюжэт ...
Абрад “Конікі” штогод ладзіцца ў Шчодры вечар 13 студзеня сярод жыхароў Давыд-Гарадка. Уяўляе сабой калядны абыход хат гуртамі начале з "Конікам". Жыхары города асобнымі групамі калядоўшчыкаў у традыцыйных і сучасных масках уваходзяць у кожны дом з песнямі-шчадроўкі і музыкай, добрымі пажаданнямі, разыгрываюць сцэнкі. Гаспадары шчодра іх адорваюць. Традыцыйныя маскі — гэта Дзед і Баба (сімвалізуюць продкаў), вершнік на Кані (ён носіць на сабе адмысловым чынам вырабленую канструкцыю з маскай Каня, сам апрануты ў шынэль, ...