Абрад “Намскі Вялікдзень” праводзіцца штогод у чацвер Велікоднага тыдня і з’яўляецца адметным праяў¬леннем лакальнай культурнай традыцыі аг. Аброва Івацэвіцкага раёна. Ён належыць да так званых «заветных празнікаў» ці аброчных дзён, свят, якія былі ўстаноўлены як падзяка або аброк Богу за дапамогу жыхарам вёскі пры ўзнікненні эпідэмій, мору, засухі і інш. Першапрычынай жа ўстанаўлення свята ў Аброва з’явілася збаўленне вёскі ад хваробы і смерці дзяцей, якое здарылася на пачатку ХХ ст. Тады, каб выратаваць сваіх ...