Традыцыя паломніцтва і пакланення «Блакітнай крыніцы» праводзіцца падчас народнага свята Макавей, які вядомы як Мядовы Спас, а таксама звязана з ушанаваннем Жыватворнага Крыжа Гасподняга, Божай Маці і святых пакутнікаў сямі братоў Макавеяў.
У свяце, якое штогод праводзіцца 14 жніўня, удзельнічае практычна ўсё насельніцтва розных узроставых і сацыяльных груп бліжэйшых да крыніцы вёсак Слаўгарадскага раёна і раённага цэнтра. Жыхары Прысожжа – Магілёўскай і Гомельскай абласцей, а таксама сумежных тэрыторый Расіі і Украіны (Смаленшчыны, ...