Традыцыя прыгатавання рыбы, сушанай у печы на саломе, і страў на яе аснове уяўляе сабой звычаі, веды і навыкі, а таксама звязаныя з яе практыкай прылады і іншыя прадметы.
Па словах носьбітаў, тэхналогія нарыхтоўкі рыбы праз сушку ў печы на тэрыторыі Бярозаўскага раёна бытавала здаўна. Такі сапосаб дазваляў атрымаць і спажываць карысныя і высакаякасныя рыбныя прадукты і стравы ў хатніх умовах, паколькі робіць рыбу амаль цалкам прыдатнай да ўжывання. Рыбныя стравы не проста папаўнялі паўсядзённы ...
На Слонімшчыне існуе шмат рэцэптаў абрадавага печыва, якія скарыстоўваюць старэйшыя жанчыны, рыхтуючыся да святаў.
Велікодныя пірагі выпякаюць толькі ў гарачую (Чырвоную) пятніцу. Яны круглай формы і маюць свае ўпрыгожванні:
пірог “Пасха” – на версе літары “ХВ”, выпякаецца для асвячэння, разгаўлення;
пірог “Крыжык” – на версе выява крыжа, выпякаецца для памерлых родзічаў;
пірог “Мазурка” – выпякаецца для прыёму гасцей, вельмі здобны;
пірог “Пляцёнка” – аздоблены пераплеценымі жгутамі з ягадамі, прызначаецца для частавання валачобнікаў;
“Бабкіны пірагі” ...
Адэльская кухня – самабытная і нетыповая. Спосабы прыгатавання мясцовых страў будуюцца на традыцыях, якія ідуць з глыбіні стагоддзяў, з’яўляюцца жывой унікальнай праявай лакальнай культуры. Гэтыя традыцыйныя стравы ўтвараюць комплекс, у склад якога ўваходзяць паўсядзённыя (бабка і кішка бульбяная, жытні хлеб), святочныя (“капытцы”, “бігас”, “цымас”, сыр клінковы), абрадавыя (“ламанцы”) стравы. Па сваіх характарыстыках яны дзеляцца на раслінныя і нераслінныя (мясныя), посныя і скаромныя. Асабліва разнастайныя тут стравы з бульбы – бабка, дранікі, «пызы», кішка бульбяная, ...
Да нашых дзён у в. Моталь захаваўся адзін са старадаўнейшых вясельных звычаяў выпечкі, упрыгожвання і міжродавага падзелу абрадавага хлеба – каравайная традыцыя. Каравай – гэта абрадавы хлеб, сімвал дабрабыту, абавязковы атрыбут палескага вяселля.
Выпечка каравая – вельмі адказная дзея, менавіта з яе пачынаецца вяселле. Пякуць каравай як у доме жаніха, так і ў доме нявесты. Аснову каравая, хлеб, замешваюць і выпякаюць спецыяльна запрошаныя жанчыны-каравайніцы. Мясцовая супольнасць лічыць, што выбар каравайніц уплывае на лёс маладых, таму ...
Клёцкі з “душамі” – страва, распаўсюджаная на заходняй тэрыторыі Віцебскай вобласці. Многія жыхары вобласці захоўваюць у памяці веды, звязаныя з элементам (тэхналогію прыгатавання, рэцэптуру) і карыстаюцца імі практычна. Клёцкі з “душамі” бытуюць як у гарадскім, так і ў вясковым асяроддзі. Жыхары вёсак не страцілі сельскагаспадарчы ўклад жыцця, што з’яўляецца важным чыннікам захавання дадзенай стравы, асноўны кампанент якой – традыцыйная для беларускай сялянскай гаспадаркі культура – бульба.
Паэтычная назва гэтага элемента культуры харчавання паходзіць ад ...