Інвентар НКС - інвентарызаваныя элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны

   Пошук
Вобласць:       Раён:

  • Выцінанка – традыцыйнае мастацтва выразання з паперы, распаўсюджанае на тэрыторыі Беларусі. На беларускіх землях яна з'явілася падчас станаўлення мясцовай папяровай вытворчасці ў XVI стагоддзі. Першапачаткова вырабы з паперы выкарыстоўвалі для ўпрыгожвання царкоўных інтэр'ераў, абразоў. У XIX-пачатку XX стагоддзяў выцінанка стала традыцыйным заняткам. Яе выкарыстоўвалі ў царкоўных і свецкіх інтэр'ерах у якасці апраўлення вокнаў, дзвярэй, а таксама як абрусы і сурвэткі. У гэты ж час сталі папулярныя партрэтныя сілуэтныя выразанні і аб'ёмныя кампазіцыі з паперы ...
  • Выцінанка – від народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай альбо каляровай паперы, а таксама тэхніка традыцыйнага выразання з паперы. Асноўныя рысы народнай выцінанкі – сіметрыя і дэкаратыўнасць вобразаў. У беларускай выцінанцы выкарыстоўваюцца восевы (люстраны), радыяльны і рапортны віды сіметрыі, а таксама сінтэз некалькіх яе відаў. Прызначэнне выцінанкі – насценнае і столевае ўпрыгажэнне, фіранка на акно, сурвэтка, рагавічок на паліцу, цацка для дзіцяці, аздабленне для абраза, труны. У цяперашні ...
  • Выцінанка – адзін са старажытных відаў ДПМ на тэрыторыі Беларусі з канца ХVI ст. Магчыма першымі папяровымі ўзорамі былі кустодыі (аздобы для аховы васковых і сургучных пячатак на дакументах). З даступнасцю паперы ў сялянскім асяроддзі з’яўляецца ўтылітарная выцінанка. Ёй аздаблялі вокны (фіранкі), сцены, мэблю, чырвоны кут, элементы святочных убораў (галаўныя ўборы, калядная зорка). У першай палове ХХ ст. выцінанка перажывае караткачасовы росквіт. У пасляваенны час амаль знікае, але з канца 80-х вяртаецца ў ...
  • Выцінанка – ажурны ўзор, выразаны з чорнай, белай або каляровай паперы. З канца 19 ст. сустракаецца ў інтэр’еры сялянскага жыцця на тэрыторыі Беларусі, выцінанкай аздаблялі вокны, сцены, мэблю, выкарыстоўвалі у якасці элементаў для святочных убораў, галаўных ўбораў, элементаў каляднай зоркі. Выцінанкі штогод замяняліся на новыя. У цяперашні час выцінанкі выконваюць з дапамогай нажніц, разцоў з белай альбо рознакаляровай паперы. Тэхніка вырабаў выцінанкі здаецца вельмі простай, але патрабуе веданне асноў кампазіцыі, настойлівасці, захаплення гэтай ...
  • Першаўзоры беларускай выцінанкі, як і гродзенскай, захаваліся ў адзінкавых экзэмплярах. Дзякуючы энтузіястам-даследчыкам народнай культуры, асобныя вырабы з паперы ўтылітарнага прызначэння былі зафіксаваны на фота і змешчаны ў вядомых рэспубліканскіх выданнях па традыцыйнай культуры. Пры даволі масавым бытаванні выцінанкі рэгіянальныя асаблівасці прасочваюцца невыразна. Больш дакладныя звесткі пра рэгіянальныя (лакальныя) асаблівасці гэтага народнага мастацтва даюць успаміны старэйшых носьбітаў традыцыі выразання з паперы. Так, на Навагрудчыне існавала адметная тэхніка ўпрыгожвання папяровымі ўзорамі свайго жылля. Мясцовыя гаспадыні не ...
“вэсну співаты” “провады зімы” "драць заяц" аб’яўленне пана абрад абрады абраз аброк абыход абыход двароў арнамент, узор аснова бабка бандарнае рамяство бандарства баран баранава батлейка беларуская дуда беларуская саломка белаўзорыстае ткацтва, традыцыя, ручнік берда божая маці бортнік бульбяныя бліны бурдон бэтлейка бярэзінскі раён в. пагост вада валёнкі валянне велікодны карагод, "лука", маркава вёска шыпілавічы воўна выдаўбіць човен выразанка выразкі вырэзванне з паперы выстрыганка выцінанка выцінанка-выбіванка вышыўка вялікдзень вянкі вярба вяселле вясельныя гульні, песні, "рагаты" каравай, звычай г.п.мір габелен гаворка ганчарства гліна гліняная свістулька гліняная цацка гуканне вясны гульні гульня гурт даўбёжнае рамяство дзед дзежка дзень абраза маці боскай казанскай дзеці дранікі дрэва дуда дудар дударская музыка дударства дудары дудзелкі дудка-выкрутка душа дываны дыялект дыялог дэмбрава ежа жлоб жніво жораўскі хлеб, "кулітка", бохан, хлеб на сыроватцы жывёла жытні хлеб запусты засуха, дождж, магія, ураджай ігрышча “ката пячы” інсіта, мастацтва прымітыву, наіўнае мастацтва інструменты к+м+б кадрыля кадычак казкавыя сюжэты казкі калода, борць, вулей каляда калядная зорка калядная зорка случчыны, звязда, шчадрэц каляды каляндар камень, паданне, аброк, маладыя, здароўе камяні каравай каравайніцы каравайніцы, дзяжа, мука, печ, “шышкі” карагод карагоды каспер, мельхіёр і балтазар касцёл каталіцтва кваснік кераміка клёцкі конік, шчодры вэчор кросны кросны, перабор, набіванкі, подвязь, штапноўка крыжы крыніца культ камянёў купалаўскі тэатр купалле куст кухня лагойшчына лапці лірыка лодка-аднадрэўка лыка лялька лясное бортніцтва майстар макавей макатка маляванка маляванкі маска масла масленіца масленка музыка мядовы спас найгрыш, капэля. вясельны марш, вальс, намётка народная гульня неглюбка неглюбскі строй павук падвойнае ткацтва пакланенне палессе