Комплекс ведаў і навыкаў па вырабу дудкі метадам выкручвання ўяўляе сабой адзін са старажытных спосабаў вырабу традыцыйных народных музычных духавых інструментаў, вядомых як на тэрыторыі сучаснай Беларусі, так і іншых краін свету.
Дудка – падоўжаная свістковая флейта, якая ўяўляе сабой простую канструкцыю ў выглядзе трубкі з ігравымі адтулінамі (ад 3 да 6-7) са свістковым прыстасаваннем у верхняй частцы.
Аpxaiчны спосаб вырабу дудкі праз выкручванне стрыжня дрэва быў распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Беларусі і меў лакальныя ...