Непадалёку ад вёскі Агароднікі Ашмянскага раёна ў ляску знаходзіцца глыбокі роў ледавіковага паходжання, па баках якога растуць маладыя дубы. На дне рова ляжыць велізарны камень-валун, які з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Мяркуюць, што ў часы паганства тут знаходзілася капішча.
Сярод жыхароў Ашмянскага раёна і наваколіц здаўна распаўсюджаны міфы і паданні аб паходжанні каменя. Адзін з іх - пра маладую дзяўчыну, якая следам за сваім каханым, які патануў у глыбокім рве, кінулася ў ваду і ...
Жыхары в. Крамянец называюць камень Святым і ходзяць да яго раніцай у першы дзень Вялікадня, на Сёмуху, Яблычны Спас, Пакроў, прыносячы дары ў выглядзе традыцыйных абрадавых страў, грошы і інш. Дзве вялікія авальныя лункі на камені называюць “божымі слядамі”, вада ў іх пасля дажджу лічыцца святой, ёю лечацца. Кажуць, што найбольш вада ў іх дапамагае ад хвароб вачэй. Абракаюцца ля каменя ў любы час. Некаторыя ходзяць да яго ў нядзелю, чыста апрануўшыся, як у ...