Навіны

RSS
11/02/2014 Спіс элементаў НКС змешчаны на сайце
Спіс элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прынятых пад ахову на Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь,  змешчаны на сайце.   
Танцавальная вечарына ў в. Бацэвічы Клічаўскага раёна 7 лютага 2014 г. 10/02/2014 Танцавальная вечарына ў в. Бацэвічы Клічаўскага раёна 7 лютага 2014 г.

У в. Бацэвічы Клічаўскага раёна 7 лютага адбылася танцавальная вечарына.

Гралі ўдзельнікі мінскай капэлы “На таку” разам з мясцовымі музыкамі Уладзімірам Іосіфавічам Аляксандровічам (жыве ў в. Клічаўскія Пасёлкі) і Дзмітрыем Патапавічам Русецкім (жыве ў г. Клічаў).

На вечарыну сабраліся жыхары вёсак Бацэвічы, Востраў, Дзмітраўка, Арэхаўка. Прыехалі танцоры з Клічава, Бабруйска, Мінска.

Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці 28/01/2014 Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці
22 студзеня 2014 г. адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.
Шчадраванне ў Дзятлавічах Лунінецкага раёна 13 студзеня 2014 г. 21/01/2014 Шчадраванне ў Дзятлавічах Лунінецкага раёна 13 студзеня 2014 г.
У Шчодры вечар, 13 студзеня, адбыўся абыход двароў у вёсцы Дзятлавічы Лунінецкага раёна. Персанажы ў гурце шчадроўнікаў наступныя: Каза, Мядзведзь, Цыган, Цыганка, Каляда. Ходзяць з гуртом гарманіст і бубнач.
Сустрэча з прэсай на тэму: “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадскіх арганізацый” 19/12/2013 Сустрэча з прэсай на тэму: “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадскіх арганізацый”

23 снежня 2013 г. у 15.00 у Інстытуце культуры Беларусі па адрасу: г. Мінск, вул. Каліноўскага, 12, аўд. 49, 2-гі паверх, адбудзецца сустрэча з прэсай на тэму: “Захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны: абавязак дзяржавы і роля грамадскіх арганізацый”.

Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны 16/12/2013 Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны

На сайце "Жывыя спадчына Беларусі" ў раздзеле “Публікацыі” размешчана Практычнае кіраўніцтва па ідэнтыфікацыі і інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Выданне падрыхтавана ў адпаведнасці з прынцыпамі Міжнароднай канвенцыі аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны (2003 г.) і заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны.