Дзе можна граць, як знаю, і скакаць, як хачу?Пытанне захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) сёння надзвычай актуальнае. Галоўная асаблівасць НКС заключаецца ў тым, што яна існуе толькі да таго часу, пакуль яе практыкуюць і перадаюць наступным пакаленням. Сучасны вопыт паказвае, што ў гэтай сферы ўжо выпрацаваны і актыўна практыкуюцца канкрэтныя кірункі дзейнасці. Сярод ключавых мер — фіксацыя праяў нематэрыяльнай спадчыны з іх далейшай інвентарызацыяй і папаўненнем звестак пра сучасны стан бытавання. Не менш важна наладжваць пераемнасць, якая ў сучасных умовах шчыльна звязана з адукацыйным працэсам. Папулярызацыя элементаў спадчыны, што часта становіцца мэтай правядзення конкурсаў, фестываляў і іншых мерапрыемстваў, таксама спрыяе пашырэнню звестак пра яе каштоўнасць. На першы погляд, гэтыя формы выглядаюць як асобныя кірункі працы, аднак найбольшую эфектыўнасць яны дэманструюць менавіта ў шчыльным узаемадзеянні. Прыклады такога сінтэзу сёння спрабуюць укараняць у розных рэгіёнах Беларусі, у прыватнасці — у Смаргонскім раёне. Так, летам бягучага года ў аг. Жодзішкі на працягу некалькіх дзён адбыліся тры важныя падзеі: фестываль народнай інструментальнай музыкі «Іграю, як знаю, скачу, як хачу», свята побытавых танцаў «Жодзішкаўскі карагод» і летняя школа традыцыйнага танца «Карагоднае кола».
Падрабязней пра сувязь гэтых падзей і ўплыў месца правядзення на іх змест можна даведацца з артыкула Аляксея Чубата «Жодзішкі — знаходка для танцораў», які змешчаны на партале PlanetaBelarus.by.
Фота Гумінскай А.В. Не указан форум для отзывов. |




