У хуткім часе Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь папоўніца новым элементам28 верасня бягучага года на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры было адзінагалосна прынята рашэнне надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці новаму элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны — «Вясельным традыцыям вёскі Дзяржынск Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці». У хуткім часе гэты статус будзе замацаваны адпаведнай пастановай Міністэрства культуры. Традыцыі вяселля в. Джяржынск, якое мясцовыя жыхары называюць «Радзівілавіцкім», беражліва захоўваюць удзельніцы фальклорнага гурта «Пралеска». Значнасць гэтай дзейнасці падкрэслілі ў Міністэрстве культуры: «Гэты элемент уяўляе сабой комплекс традыцыйных вясельных абрадаў і звычаяў, якія мясцовыя жыхары перадаюць з пакалення ў пакаленне. Яго ўключэнне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь будзе садзейнічаць далейшаму захаванню, вывучэнню і папулярызацыі ўнікальнай спадчыны». Ніжэй прадстаўлены яркія моманты прэзентацыі палескіх вясельных традыцый у Міністэрстве культуры.
Віншуем усіх, хто далучыўся да падрыхтоўкі гэтай прапановы, а таксама носьбітаў традыцыйнай культуры з паспяховым завяршэннем важнага этапу ў справе захавання нашай каштоўнай спадчыны!
Фота Гумінскай А.В. Не указан форум для отзывов. |








