Навука, турызм і культурная спадчына11 верасня 2026 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася I Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культурная спадчына Беларусі і турызм: міждысцыплінарныя аспекты даследавання», арганізаваная супрацоўнікамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У рабоце канферэнцым прынялі ўдзел вядучыя навукоўцы і практыкі, маладыя даследчыкі ў галіне мастацтвазнаўства, гісторыі, філалогіі, сацыялогіі, культуралогіі, сельскай гаспадаркі, якія прадстаўляюць Рэспубліку Беларусь, Расійскую Федэрацыю, Кітайскую Народную Рэспубліку. Падчас правядзення канферэнцыі прагучала шмат разнастайных выступаў, дзе раскрываліся многія аспекты ўзаемадзеяння культурнай і турыстычнай сферы. Пытанне фальклорнага брэндзіравання, вельмі актуальнага для Беларусі, разглядаў у сваім дакладзе загадчык лабараторыі тэарэтычнай фалькларыстыкі Школы актуальных гуманітарных даследаванняў Інстытута грамадскіх навук Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі Пятроў Мікіта Віктаравіч.
Даклады ў кантэксце турыстычнага патэнцыялу нематэрыяльнай культурнай спадчыны прагучалі падчас працы другой секцыі канферэнцыі.
У прыватнасці, шырока абмяркоўвалася тэма Неглюбскай ткацкай традыцыі, якую прадставіла Смірнова Ірына Юр’еўна, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Падчас яе выступу быў прэзентаваны бібліяграфічны ўказальнік па гісторыі і культуры Неглюбкі, самабытнай мясцовасці Гомельскага Палесся.
Паводле БелТА, арганізатары мерапрыемства разлічваюць, што «тэарэтычныя даклады і міждысцыплінарныя дыскусіі на пляцоўцы НАН Беларусі стануць надзейным фундаментам для рэалізацыі новых практычных праектаў, здольных яшчэ больш ярка раскрыць турыстычную прывабнасць нашай краіны».
Фота ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», А.Гумінскай Не указан форум для отзывов. |





