Як зберагчы культурную спадчыну Драгічыншчыны?

Прадстаўнікі Інстытуга павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў БДКУМ Алена Гумінская і Таццяна Пладунова па запрашэнні мясцовага райвыканкама наведалі вёску Леснікі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Мэта паездкі – аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі мясцовым спецыялістам сферы культуры ў справе захавання абрада «Зылынец».

Ён праводзіцца ў гэтай мясцовасці ў другі чацвер пасля Дня Святой Троіцы і згодна з мясцовымі павер’ямі замацоўвае надыход лета. У бягучым годзе свята прыпала на 11 чэрвеня.

Падчас свята ўдзельнікі плятуць вянкі розных памераў: вялікія – урачыста развешваюцца на крыжах, якія знаходзяцца на тэрыторыі вёскі і на мясцовых могілках, а малыя – захоўваюцца ў хатах удзельнікаў свята. Усе абрадавыя дзеянні суправаджаюцца антыфоннымі спевамі a capella.

20260611_2.jpg

20260611_4.jpg

IMG_20260611_142506_рэд.jpg

20260611_6.jpg

Абрад быў адроджаны каля 20 гадоў таму і захоўваецца па сённяшні дзень дзякуючы намаганням вясковай супольнасці в. Леснікі, у тым ліку вядомай на ўсю краіну сям’і Лук’яновічаў. Сёлета ў святкаванні «Зылынца» ўдзельнічалі прадстаўнікі трох пакаленняў гэтага роду.

20260611_5.jpg

20260611_1.jpg

У захаванні святочнай традыцыі актыўны ўдзел прымаюць і раённыя супрацоўнікі сферы культуры. Яны заахвочваюць да ўдзелу ў абрадзе «Зылынец» і іншых мясцовых святах аматарскія аб’яднанні і фальклорныя калектывы аг. Бездзеж, які ўваходзіць у лакалізацыю правядзення мясцовых абрадаў у мінулым. У гэтым годзе разам са старэйшымі носьбітамі мясцовай традыцыйнай культуры абрад правяді маленькія ўдзельнікі аб’яднання «Рух бездзежскай зямлі»Удзел малодшага пакалення ў такіх практыках – лепшы шлях для захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС).

Падчас знаходжання ў Лесніках спецыялісты ўніверсітэта на практыцы змаглі даведацца пра ўсе складнікі абрада «Зылынец» (дзеянні яго ўдзельнікаў, спевы, розныя формы вуснай творчасці і інш.) і пазнаёміцца з умовамі яго бытавання. Таксама раённыя супрацоўнікі сферы культуры і сёстры Лук'яновіч распявялі А. Гумінскай і Т. Пладуновай аб тым, што нядаўна падчас экспедыцый у наваколлі вёскі Леснікі была выяўлена адметная абрадавая дзея «Затрубліванне восені». Як і «Зылынец», яна звязана са зменай пары года. Мясцовая супольнасць ужо марыць адрадзіць гэты абрад, хоць ён пакуль што недастаткова даследаваны.

20260611_3.jpg

IMG_20260611_145610.jpg

Для эфектыўнага захавання абрада «Зылынец» А. Гумінская і Т. Пладунова рэкамендавалі прадстаўнікам раённых органаў улады і Драгічынскай клубнай сістэмы рыхтаваць неабходныя дакументы і матэрыялы фіксацыі для ўключэння гэтага элемента НКС у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

20260611_7.JPG

Нагадаем, што адна з адметных праяў традыцыйнай культуры Драгічынскага раёна  вясновы абрадавы карагод «Стрылка» ў аг. Бездзеж  ужо мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. З матэрыяламі фіксацыі і мастацкай ацэнкі элемента НКН можна азнаёміцца ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.