Вяртанне да вытокаў

Правядзенне тыдняў традыцыйнай культуры ў розных раёнах Гродзенскай вобласці стала адной з форм захавання мясцовых культурных традыцый і іх папулярызацыі.

Так, з 17 мая прысвечаныя рэгіянальным праявам нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС) мерапремствы праходзяць на Ашмяншчыне. Праграма тыдня накіравана на папулярызацыю звестак пра рэгіянальную НКС, магчымасць далучыццы да яе практык у розных галінах у фармаце «тут і зараз».

Ашмяны_ФБ_1.jpg

Ашмянскі РЦК_1.jpg

З 24 па 30 мая эстафету прымае Гродзенскі раён. Падчас урачыстага адкрыцця тыдня мерапрыемстваў мясцовыя работнікі культуры прадставяць вынікі сваёй даследчай працы па рэканструкцыі народнага вяселля з мясцовымі адметнымі традыцыямі. Таксама гасцей чакае фотавыстаўка з сямейных альбомаў «Вяселле ў маёй вёсцы», выстаўка этнапрадметаў «Арнаменты памяці ў вясельным куфары» і дэгустацыя страў традыцыйнай рэгіянальнай кухні аг. Адэльск. 

ГродзенскІ АМЦНТ_1.jpg

Сачыце за навінамі і прыязджайце ў розныя раёны старажытнага Панямоння, дзе ўсе жадаючыя змогуць дакрануцца да народнай творчасці, адчуць жывую сувязь пакаленняў і адкрыць для сябе багацце мясцовых звычаяў!

Паводле ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці»


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.