Танцуем па-даўнейшаму

Аднойчы вядомы этнахарэограф М.А. Козенка адзначыў: «Мару пра такі час, калі затанцуе ўся Беларусь!». Здаецца, яго чаканні пачалі апраўдвацца дзякуючы жыхарам Гродзеншчыны. У гэтым рэгіёне аматары традыцыйнай культуры актыўна даследуюць і захоўваюць танцавальную спадчыну. Падчас розных мерапрыемстваў яны выконваюць як агульнавядомыя на тэрыторыі краіны побытавыя танцы з характэрнымі для пэўнага рэгіёну рысамі, так і цалкам арыгінальныя мясцовыя танцы.

Усё згаданае маглі пабачыць наведвальнікі абласнога фестываля-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму», які 15 мая  гучна прайшоў у аг. Дзітва Лідскага раёна. Свае майстэрства і веданне традыцыйнага танца паказалі 95 пар, узрост танцораў – ад 5 да 75 гадоў. Адметна, што столькі людзей фестываль не збіраў за увесь час свайго існавання, а ён праводзіцца кожны год ужо ў восьмы раз!

Гумінская_7_cr.jpg

Гумінская_6_cr.jpg

Сапраўдны танцавальны батл пачаўся з выканання ўсімі старэйшымі танцорамі «Лявоніхі». 

АМЦНТ_7.jpg

Эстафету падхапілі 58 пар малодшых удзельнікаў, якія выканалі агульную «Польку». 

Гумінская_1.jpg

Выступы канкурсантаў перамяжоўваліся з пазаконкурсным выкананнем кадрыляў Гродзеншчыны. Дарэчы, традыцыя выканання многіх з іх унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Гумінская_5.jpg

Дэмбраўская кадрыля

Гумінская_4_cr.jpg

Тудараўская кадрыля

Увогуле падзеі на фестывалі нагадвалі танцавальнае святочнае віраванне. Журы конкурса было сапраўды нялёгка вызначыць пераможцаў, паколькі вартых узнагароды пар было больш, чым месцаў на п’едэстале і прызоў. Тут нельга не адзначыць, што ўзровень майстэрства ўдзельнікаў гэтага фестывалю-конкурсу за апошнія гады значна ўзрос.

АМЦНТ_2.jpg

Пасля завяршэння конкурснай праграмы ўсе жадаючыя спачатку закруцілі трохкрокам полечную фігуру «Качан», а затым пагулялі ў «Злодзея» (танцавальная гульня). Дапамагаў ім у гэтай справе гурт «Жывіца» (Гродзенскі раён).

Scren_2_Качан.jpg

Жадаючыя даведацца пра ўсе падзеі фестывалю «Тацуем па-даўнейшаму» могуць паглядзець відэа на YouTube, створанае спецыялістамі Дзітвянскага дома культуры.

Свята традыцыйнага побытавага танца атрымалася па-сапраўднаму яркім, насычаным і не пакінула абыякавымі ўсіх прысутных. Кранальна бачыць, калі самыя маленькія ўдзельнікі фестывалю пытаюцца: «А музыка ўжо скончылася? А калі будзем яшчэ танцаваць?» Такія дзеткі даюць нам, дарослым, надзею на тое, што ў традыцыйнай танцавальнай спадчыны нашай краіны ёсць будучыня.

Гумінская_2_cr.jpg


Фотаматэрыялы  ДУК «Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», А. Гумінскай.




Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.