Рамесныя традыцыі як высокае мастацтваВыстава “Шляхамі творчасці”, прысвечаная 30-годдзю цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.К.Агінскага, пачала сваю працу 12 лістапада ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”. На выставе прадстаўлены творчыя работы выкладчыкаў цыклавой камісіі, сярод якіх Людміла Мікалаеўна Валковіч-Борыс, Лізавета Львоўна і Наталля Львоўна Чырвонцавых. У экспазіцыі дэманструюцца таксама работы іх навучэнцаў.
Сярод галоўных задач у навучанні значыцца даследванне, вывучэнне і асэнсаванне традыцый культурнай спадчыны як свайго рэгіёну, так і краіны ўцэлым, развіццё народнага мастацтва выцінанкі, саломапляцення, аплікацыі з саломкі, разьбы па дрэве і інш. На прыкладзе практыкі традыцыйнай выцінанкі ў г. Маладзечна можна прасачыць тэндэнцыі, якія былі закладзены ва ўстанове і дзейнічаюць па сённяшні дзень не толькі ў межах каледжа, але і за яго межамі, напрыклад, у гарадской культурнай прасторы Маладзечна ўцэлым. Так, Маладзечанскі музычны каледж з’яўляецца адзінай установай у краіне, дзе прафесійна выкладаецца выцінанка. Больш 300 выпуснікоў цыклавой камісіі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” выпусціла ўстанова, якія ў сваёй прафесійнай дзейнасці працягваюць развіццё выцінанкі ад традыцыйных да яе сучасных мастацкіх форм. Згодна даным за 2022 г. у г. Маладзечна працуе каля 15 майстрых выцінанкі. Усе выкладчыкі – сапраўдныя творцы, яны імкнуцца даць глыбокія веды студэнтам і ў той жа час самі ствараюць самадастатковыя мастацкія творы, якія ў аснове сваёй маюць традыцыйныя праявы беларускай народнай культуры з іх сучасным прачытаннем. Валковіч-Борыс Л.М. і Чырвонцава Л.Л. маюць званне "Народны майстар Беларусі". Выкладчыкі таксама праводзяць форумы, выстаўкі, майстар-класы, адкрытыя заняткі, прымаюць удзел у якасці сябраў журы на розных конкурсах, аказваюць метадычную дапамогу ДШМ.
За час свайго існавання цыклавая камісія дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага музычнага каледжа стала сапраўдным цэнтрам развіцця народнай мастацкай культуры ў рэгіёне, месцам, дзе жыве прыгажосць, да якой заўсёды імкнуліся нашыя продкі.
Паводле УА “Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж ім. М. К.Агінскага” Фота А.Гумінскай Форум для отзывов 1 не существует. |








