Традыцыйны роспіс: дзе паглядзець?

У розных рэгіёнах краіны праходзяць выставы, прысвечаныя традыцыйнаму роспісу – ад насценных “маляванак” да мастацкага афармлення драўляных вырабаў. Праз працы майстроў народных мастацкіх рамёстваў раскрываецца не толькі эстэтыка традыцыйнага мастацтва, але і яго жывы працяг у сучаснасці.

Так, у выставачнай зале Гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці працуе выстава “Калі мінулае сплятаецца з сучасным”, дзе прадстаўлены работы прадаўжальнікаў традыцыі роспісу з розных раёнаў Гомельскай вобласці: майстра народных мастацкіх рамёстваў ДУК "Нараўлянскі раённы дом культуры" Марыі Іжакоўскай (маляваныя канавы); майстра народных мастацкіх рамёстваў, кіраўніка студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Калейдаскоп” філіяла “Светлагорскі раённы дом рамёстваў” Аліны Музычэнка (роспіс па дрэве); выкладчыкаў ДУА "Брагінская дзіцячая школа мастацтваў" з мастацкага праекта "Маляванка" Дар'і Мароз, Алены Леўчанка і Наталлі Мартыненка.

Гомель_АМЦНТ_1.jpg

З 16 кастрычніка ў Выставачнай зале дзяржаўнай установы ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“ пачала сваю працу абласная выстава-конкурс мастацкага роспісу ”Казачны куфэрак“.

Віцебскі АМЦНТ.jpg

На выставе можна пабачыць традыцыйныя матывы дэкаратыўнага роспісу на тэму беларускага фальклору сюжэтнай альбо арнаментальнай кампазіцыі: хатнія маляваныя тканіны, мэбля, кублы, куфэркі, карабы, шкло, разнастайны посуд, цацкі, тачоныя з дрэва вырабы, скрыні, пано, падносы і інш.

Трэба адзначыць, што традыцыйнае мастацтва маляваных дываноў Віцебскага Паазер’я мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, з інфармацыйнымі матэрыяламі пра прыгожую традыцыю “маляванак” можна пазнаёміцца ў Інвентары нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

З 16 кастрычніка ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» пачала працаваць выстава  «Традыцыі і сучаснасць: у адной лодцы», дзе традыцыйны роспіс  прадстаўлены маляванымі дыванамі Паўла Яўхімавіча Марціновіча (1911–1981) з фондаў Любанскага музея народнай славы і творам Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Вольгі Пілецкай. 

Культура_3_cr.jpg

Паводле ДУ "Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці", установы "Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці" , ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»грамадска-асветніцкай газеты «Культура»


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.