Выдатная назва шматлікіх падзей

У бягучым годзе на Гродзеншчыне шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных нематэрыяльнай культурнай спадчыны, праходзяць пад назвай «Панямоння жыватворныя крыніцы». Літаральна 7 верасня ў г. Ліда адбылісяі заключныя падзеі абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору з паэтычнай назвай «Панямоння жыватворныя крыніцы», які ў Гродзенскай вобласці ладзяць ужо больш за 15 год. І як у працяг фестывальнага руху 17 верасня адкрылася выстава прадметаў традыцыйнай культуры з аднаіменнай назвай у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Слайд1.JPG

Экспанаты выставы вызначаюцца як “этнапрадметы" з наступным тлумачэннем:"...гэта аб'екты традыцыйнай культуры, якія адлюстроўваюць побыт, звычаі, вераванні і традыцыі канкрэтнага этнасу ці народа, напрыклад, прадметы побыту, адзенне, прылады працы і шмат іншага. Яны з'яўляюцца каштоўнай крыніцай інфармацыі для вывучэння гісторыі, культуры і ладу жыцця людзей у мінулым і сучаснасці.”

Слайд2.JPG

Слайд3.JPG

Слайд4.JPG

Слайд6.JPG

Слайд5.JPG

Слайд7.JPG

Слайд8.JPG

Слайд9.JPG

Слайд10.JPG

Экспазіцыя будзе працаваць да 31 кастрычніка.

Больш падрабязна пра выставу можна даведацца з рэпартажа тэлерадыёкампаніі “Гродна”.

Паводле ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэтаДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”тэлерадыёкампаніі “Гродна".

Фота  ДУК “Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.