Свята традыцыйнай культуры Панямоння прайшло ў г.ЛідаУ рамках XXXII Дня беларускай пісьменнасці прайшлі заключныя мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы". Гэта знакавая падзея сабрала на адной пляцоўцы захавацеляў традыцыйнай культыры Гродзеншчыны – майстроў народнай творчасці, спевакоў, музыкаў, танцораў усіх узростаў. Абласны фестываль рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы" ахоплівае ўсю Гродзенскую вобласць. Тут ёсць магчымасць прадставіць традыцыі рэгіянальнай культуры кожнай, нават самай маленькай вёсачкі. Першы тур фестывалю праходзіў з красавіка па ліпень 2025 года. Удзельнікі занальных аглядаў-конкурсаў падрыхтавалі праграмы, накіраваныя на рэпрэзентацыю адметных праяў традыцыйнай культуры сваёй мясцовасці – песняў, танцаў, гульняў, інструментальнай музыкі, рамёстваў. На заключным мерапрыемствы абласнога фестывалю рэгіянальнага фальклору сабраліся таленавітыя носьбіты і пераемнікі традыцыйнай культуры з усёй Гродзеншчыны. Фестываль "Панямоння жыватворныя крыніцы" ў Лідзе стаў не проста святам народнай творчасці, але і важным крокам у захаванні і папулярызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзеншчыны.
Інфармацыя паводле ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама. Інфармацыйныя матэрыялы і фота грамадска-палітычнага выдання “Лідская газета” , Гумінскай А.В. Форум для отзывов 1 не существует. |

