Традыцыйнае адзенне Міншчыны

Традыцыйнае адзенне Міншчыны

У межах праекта «Традыцыі і сучаснасць», які ладзіць ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці», у мастацкай галерэі “Цэнтр” па вуліцы Гікала 4 да 7 верасня  працуе выстава “Народны касцюм. Мінская вобласць”.

У экспазіцыі прадстаўлены вынікі даследавання і рэканструкцыі касцюмаў раёнаў Мінскай вобласці. Свой унёсак у экспазіцыю зрабілі майстры раённых цэнтраў традыцыйнай культуры, народнай творчасці і рамёстваў з Беразіно, Барысава, Любані, Дзяржынска, Слуцку, Салігорска, Клецку, Копыля, Ракава, Мядзеля, Вілейкі, Валожына, а таксама майстры ГА "Беларускi саюз майстроў народнай творчасцi" Мятлеўская Аляксандра, Сухая Наталля, Ярмалінская Наталля, Шпілеўская Наста.

Большая частка сучаснай Мінскай вобласці падпадае пад Цэнтральны гісторыка-этнаграфічны рэгіен краіны, або так званую “Цэнтральную Беларусь”. Гэты рэгіён размешчаецца ў цэнтральнай частцы краіны, займае большую частку Мінскай і заходнюю ўскраіну Магілёўскай абласцей. Мае межы з астатнімі гісторыка-этнаграфічнымі рэгіёнамі Беларусі: на поўначы мяжуе з Паазер'ем, на ўсходзе – з Падняпроўем, на поўдні – з Усходнім Палессем, на захадзе – з Панямоннем, што значна паўплывала на структуру і праявы народных традыцый пэўных раёнаў унутры  Цэнтральнага гісторыка-этнаграфічнага рэгіена.  

У дачыненні да традыцыйнага адзення Цэнтральнай Беларусі ў Мінскай вобласці вылучаюць некалькі строяў народнага касцюма, у тым ліку Слуцкі, Капыльска-Клецкі, Пухавіцкі, Бярэзінскі, Барысаўскі, Вілейскі, Стаўбцоўскі. Кожны строй мае свае асаблівасці і спецыфіку, связаныя з гістарычнымі, геаграфічнымі і культурнымі ўмовамі канкрэтнага раёна. У цэлым, на тэрыторыі Беларусі даследчыкі налічваюць больш за 30 строяў народнага касцюма, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго па кроі, тканінах, упрыгожваннях і іншых элементах.

Слайд11.JPG

Слайд4.JPG

Слайд1.JPG

Слайд5.JPG

Слайд6.JPG

Слайд2.JPG

Слайд9.JPG

На тэрыторыі вобласці даследчыкі таксама вылучаюць больш дробныя лакальныя варыянты, напрыклад, у межах асобных вёсак (напрыклад, в. Морач Клецкага раёна).

Слайд2.JPG

 Важна адзначыць, што межы рэгіёну, дзе бытаваў пэўны тып адзення, не заўсёды дакладна можна вызначыць, паміж імі могуць быць пераходныя зоны, дзе змешваюцца элементы касцюма розных строяў. Такім чынам, для традыцыйнага строя Мінскай вобласці характэрна шматварыятўнасць, дакладная вызначанасць і колькасць якой, а таксама яе межы могуць быць прадметам дыскусій сярод спецыялістаў.

На выставе прадстаўлена і сучаснае адзенне з элементамі традыцыйнага строя вытворчасці Рэзнік Ганны  (Lokonkokon) і Косцiка Яна ("DIMYАNКО")

Слайд7.JPG

Падчас работы выставы былі праведзены куратарскія агляды экспазіцыі, а таксама  лекцыя Наталлі Сухой пра жаночыя галаўныя ўборы каптуровага тыпу. Напрыканцы работы выставы, 4 верасня запланаваны дэма-клас Сяргея Выскваркі (Любань) па завіванню наміткі.

Больш падрабязна пра стварэнне і канцэпцыю экспазіцыі можна даведацца ў інтэрв'ю, якое дала каналу "Культура" Беларускага радыё куратар выставы Марыя Карпянкова. 


Паволе інфарімацыі Мінскага АМЦНТ, інфармацыйных матэрыялаў выставы. 

Фота Гумінскай А.В.

 


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.