Свята Юр'я ў палескай вёсцы Пагост
Гісторыя святкавання Юр’я 6 мая ў в.Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці як жяццядзейнасць элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны даволі працяглая і шматнакіраваная. Важнай часткай святкавання з’яўляецца вясновы абрад “Юраўскі карагод”. У 2006 г. Пагашчанская традыцыя святкавання Юр’я атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці , а ў 2019 г. вясновы абрад "Юраўскі карагод" быў унесены ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, якой патрабуецца тэрміновая ахова. З мэтай падтрымкі супольнасці носьбітаў і пераемнікаў абраду ў Пагосце і іншых навакольных вёсках, а таксама пашырыць практыку праводзіць Юраўскія святы на тэрыторыі старажытнай Тураўшчыны, у якую сёння часткова ўваходзяць некалькі раёнаў – Жыткавіцкі, Лельчыцкі, Столінскі, на працягу 2021-2024 гг. пры фінансавай падтрымцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) быў ажыццёўлены праект "Рэалізацыя плана аховы вясновага абраду "Юраўскі карагод" в. Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці" Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў у супрацоўніцтве з Жыткавіцкім раённым выканаўчым камітэтам і Галоўным упраўленнем культуры Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. На сайце можна азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй па рэалізацыі праекта.
У 2025 годзе 6 мая у в. Пагост зноў праводзіўся абрад “Юраўскі карагод”. Было важна ўбачыць, што мэты і задачы па захаванню мясцовай культурнай традыцыі і пасля заканчэння праекта працягваюць рэалізоўваць з падтрымкай дзяржаўных абласных, раённых органаў кіравання, а таксама ўстаноў і арганізацый.
У правядзенні вясенняга абраду ўключаюцца носьбіты мясцовых традыцый з навакольных весак і аграгарадкоў Тураўшчыны. Так, у дзейнасці гурта “Міжрэчча” в. Пагост не толькі для падтрымкі азначанай традыцыі але і іншых мясцовых культурных праяў прымаюць актыўны ўдзел спявачкі фальклорнага калектыву "Азярына" філіяла "Азяранскі маладзёжны цэнтр культуры".
Юраўскія традыцыі на Тураўшчыне захоўваюць у аг. Рычоў. Частку рэканструкцыі вясенняга абраду на свяце ў Пагосце прадставіў гурт “Дубравіца”, які з’яўляеца адным з галоўных захавальнікаў спеўнага стылю Тураўскага міжрэчча Прыпяці – Сцвігі.
Падчас працы праекту прадпрымаліся захады па падтрымцы мясцовай песеннай спадчыны. І на свяце ў Пагосце на канцэрце мясцовых гуртоў, якія прадстаўлялі сваю песенную творчасць, можна было адсачыць вынікі прыкладзеных намаганняў на прыкладзе калісьці шырока вядомага калектыву “Хільчанка” з в.Хільчыцы. Да свайго выступу ўдзельніцы гурта падрыхтавалі 8 мясцовых старажытных песень a cappella (без інструментальнага суправаджэння). Іх гучанне ў выкананні спявачак было моцным, працяжным, гарманічным, з прыгожай “падводкай”, што нагадала тыя даўнейшыя, з этнаграфічных запісаў спевы вядомага гурта.
Падрымліваюцца паважлівыя сувязі і з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў. Недарма адну з упрыгожаных галінак з Юраўскага карагода-караваю (а іх усяго тры), якія ўручаюць гаспадары свята паважаным гасцям, перадалі ва ўстанову для “як абярэг на год”. Працягвае ўзмацняцца сувязь носьбітаў і пераемнікаў традыцый Тураўшчыны з аматарамі традыцыйнай культуры г.Мінску, якія лічаць каштоўным і важным прыняць удзел 6 мая ў свяце ў в.Пагост, пераадолеўшы за дзень каля 600 км! Госці са сталіцы ў традыцыйных строях удзельнічалі і ў карагодзе на полі, і ў абыходзе вёскі, і ў танцах, спевах.
Радасна адзначыць, што падыходы да аховы мясцовай Юраўскай традыцыі, якія ажыццёўліваліся падчас праекту, прыжыліся ў вёсцы Пагост і іх практыка паспяхова пашыраецца, аказвае ўплыў на захаванне іншых праяў мясцовай традыцыйнай культуры.
Форум для отзывов 1 не существует. |








