Гастранамічныя традыцыі Раства і Новага года Беларусі і Венесуэлы

Гастранамічныя традыцыі Раства і Новага года Беларусі і Венесуэлы

У музеі "Лошыцкая сядзіба" ў межах работы выставы "Падарожжа па Венесуэле" 11 снежня 2024 г. можна было пазнаёміцца з гастранамічнымі каляднымі традыцыямі Беларусі і Венесуэлы.

Мерапрыемства было арганізавана музеем гісторыі горада Мінска сумесна з Пасольствам Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь, Лацінаамерыканскім культурным цэнтрам імя Сымона Балівара і турыстычным прадпрыемствам "Беларустурыст".

Пра традыцыі святкавання Раства ў Венесуэлы вельмі цікава і эмацыйна распавяла г-жа Майрэна Ньевес, каардынатар Лацінаамерыканскага культурнага цэнтра імя Сімона Балівара. Раство Хрыстова ў краіне адзначаецца 25 снежня паколькі асноўным веравызнаннем з’яўляецца каталіцкі кірунак хрысціянства. Рыхтуюцца да святкавання грунтоўна і дакладна. Адным з важным складнікам падрыхтоўкі да свята з’яўляецца прыгатаванне ежы. Сярод розных абавязковых страў можна адзначыць “ла альяка”, якая прадстаўляе сабой завернуты ў бананавы ліст кукурузны пірог з мясным фаршам і розными дадатками. Часта у многіх дамах карыстаюцца сваімі адметнымі рацэптамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Даволі працаёмкае прыгатаванне задавалася б простай стравы патрабуе прысутнасці ўсёй сям’і, дзе кожнаму яе члену вылучаецца свая роля. Паколькі альяку плануецца паесці ўволю на працягу некалькі дзён даволі вялікай сям’і, то і гатуецца яе вялікая колькасць, якая можа дасягаць каля 200 шт.

Традыцыя прыгатавання святочнай стравы з удзелам прадстаўнікоў розных пакаленняў пэўнага роду выступае як адна з формаў трансляцыі, практыцы каштоўнасцей вялікай супольнасці пад назвай “сямья”, што спрыяе яе існаванню і ўмацоўванню.

А вось прыгатаванне яшчэ адной традыцыйнай стравы на свята Раства Хрыстова г-жа Майрэна Ньевес прадэманстравала ўласнаруч. Гэта вядомы «пан дэ хамон», начыннем для якой служаць вяндліна або бекон, разынкі і алівы. Разам з прысутнымі г-жа Майрэна Ньевес паказала працэс прыгатавання святочнага рулета.

Слайд9_cr.jpg

Музыка, танцы, спевы таксама традыцыйныя складнікі святкавання Раства ў Венесуэле. Па назве аднаго з папулярных у краіне інструментаў – гайта (тыпа беларускай дуды) – інснуе адпаведны спеўна-інструментальны жанр – гайтас. Выконваюцца гайты групай музыкаў і спевакоў. Такая музыка асабліва запатрабавана ў час святкавання каталіцкага Раства і Новага года. Гэты жанр народнай музыкі ў 2014 годзе ў Венесуэле быў прызнаны складнікам культурнай і мастацкай спадчыны краіны.

Падчас прэзентацыі венесуэльскіх калядных традыцый студэнты музычнага каледжа імя М.Глінкі выканалі спевы ў жанры агінальда, так званыя калядныя гімны, якія спяваюць групы пераапранутых людзей падчас абыходаў у ноч на Раство – у Беларусі іх назвалі б калядоўшчыкамі. 

Слайд10.JPG

Г-жа Майрэна Ньевес зазначыла, што падчас святкавання Раства гучыць музыка ў выкананні розных інструментаў, напрыклад: куатры (чатырохструннай гітары), арфы, маракасаў, якія дарэчы былі прадстаўлены на выставе "Падарожжа па Венесуэле".

Слайд5_cr.jpg

Беларускія гастранамічныя традыцыі былі прадстаўлены святочнымі стравамі "сытная куцця" з ячнай крупы і “вушкі з грыбамі”, якія падаваліся згодна звестак на  калядны стол у сям'і Ядзвігі Любанскай (Кяневіч), апошняй гаспадыні Лошыцкай сядзібы. Апошнім часам актыўна даследуюцца  традыцыі харчавання ў беларускіх сядзібах розных гістарычных перыядаў. 

Слайд11_cr.jpg

Пра іншыя стравы і іх рацэпты прыгатавання можна даведацца з выдання “Вялікая кніга сапраўдных беларускіх страў” (2024 г.), якое было падаравана г-жы Майрэн Ньевес. Дарэчы выданне выйшла ў свет у 2024 г. і яго прэзентацыя ў кантэксце даследвання традыцый беларускай кухні прадстаўляецца асобным мерапрыемствам.

Слайд12.JPG

Што датычыцца далейшага знаёмства з іншымі праявамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны Венесуэлы, то яго можна было працягнуць на экспазіцыі "Падарожжа па Венесуэле".

На выставе былі прадстаўлены рамёствы, якія практыкуць карэнныя народы Венесуэлы: ганчарства, пляценне з мясцовага расліннага матэрыялу прадметаў гаспадарчага начыння.

Слайд7_cr.jpg

Слайд3.JPG

На адной з фатаграфій можна пабачыць прыгатаванне папулярнай венесуэльскай стравы з кукурузнай мукі “эмпанадас” на востраве Маргарыта.

Слайд8_cr.jpg 

Яркім дадаткам экспазіцыі былі нацыянальныя касцюмы для традыцыйных венесуэльскіх святаў – каларытнага карнавалу ў горадзе Эль Калльяа, фестывалю ў горадзе Сан-Хуан-Баўтыста (востраў Маргарыта), вядомага абраду «танцуючых д'яблаў» і іншых творчых  праяў, абвешчаных ЮНЕСКА нематэрыяльнай культурнай спадчынай чалавецтва

Слайд6_cr.jpg

Слайд4_1.jpg

Вельмі цікавым фактам мастацкага асэнсавання знаёмства з культурнымі традыцыямі іншай краіны выглядалі работы вучняў-мастакоў адной з мінскіх гімназій. У выглядзе акварэлі, графікі  прадсталі перад гледачамі экспанаты з выставы.

Слайд1_cr.jpg

Слайд2_cr.jpg

Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым і змястоўным, але, як спадзяюцца ўсе яго ўдзельенікі, не апошнім. Яно стала сваеасаблівай пляцоўкай для знаёмстваў і замацаванню кантактаў. Падчас такіх камунікацый узніклі новыя цікавыя ідэі і праекты, якія звязаны з правядзеннем аб'яднаных тэматычных прэзентацый іншых  культурных традыцый абедзьвух краін, у тым ліку  майстр-класаў па традыцыйным рамёствам з улікам магчымасцяў беларускага асяродку, а таксама  іншыях мерапрыемстваў па папулярызацыі розных складнікаў НКС Венесуэлы і Беларусі.

Слайд14.jpg 

У артыкуле выкарыстаны матэрыялы з сац.сетак  музея "Лошыцкая сядзіба", філіяла ГУ "Музей гісторыі города МІнска".


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.