У Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей 181 нематэрыяльная культурная каштоўнасць10.01.2024 У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (Дзяржспіс) у 2023 годзе былі ўключаны 14 элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Гэта 9 адметных выканальніцкіх мастацтваў – культура беларускай дуды на Віцебшчыне, Міншчыне, Гомельшчыне, Гродзеншчыне, Магілёўшчыне і ў г. Мінску, традыцыйнае інструментальнае выкананне на дыятанічных цымбалах у Пастаўскім раёне, традыцыя бытавання народнага лялечнага тэатра ў г. п. Мір Карэліцкага раёна, вядомага як Мірская батлейка. Набылі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 4 рамесныя традыцыі – традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных народных цацак-свістулек Магілёўскага Падняпроўя, традыцыйны роспіс на шкле і тэхналогія ткацтва “кажушком” у Брэсцкай вобласці, а таксама, тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду ў Віцебскай вобласці. Уключана ў Дзяржспіс яшчэ адна адметная традыцыя святкавання Раства Хрыстова ў Слуцкім раёне –. асаблівасці вырабу і выкарыстання Каляднай зоркі Случчыны. Дадаліся сёлета ў Дзяржспіс і агульнарэспубліканскія каштоўнасці, якія раней былі прадстаўлены толькі комплексам рэгіянальных праяў. Акрамя культуры беларускай дуды, гэта беларускія мастацкія практыкі саломапляцення, беларускае мастацтва выцінанкі, стравы з таркаванай бульбы – дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя – традыцыі прыгатавання і спажывання. Агульная колькасць нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей у Дзяржспісе за 2023 год узрасла да 181, сярод іх
Сярод абласцей, па-ранейшаму, вылучаюцца лідары ў падрыхтоўцы прапаноў па наданню статусу гістрыка-культурнай каштоўнасці адметным праяўленням нематэрыяльнай творчасці чалавека – гэта Віцебская і Гродзенская вобласць, якія маюць адпаведна 24 і 23 нематэрыяльныя каштоўнасці ў Дзяржспісе. Статыстычныя інфармацыя пра нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці апублікавана на сайце “Жывая спадчына Беларусі” ў раздзеле Рэсурсы – Інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы. Апісанне культурных каштоўнасцей, матэрыялы навуковай апрацоўкі і мастацкай ацэнкі апублікаваны ў раздзеле Інвентар НКС. Форум для отзывов 1 не существует. |

