Пачала работу Школа фалькларыстаў Віцебскага абласного метадычнага цэнтра народнай творчасці

Пра пачатак работы Школы фалькларыстаў на Віцебшчыне расказала Рэзкіна Лілія Пятроўна, начальнік аддзела традыцыйнай культуры ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“.

Школа фалькларыстаў, арганізаваная дзяржаўнай установай ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, распачала сваю работу цікавымі сустрэчамі, майстрам-класам па традыцыйных масленічных спевах Віцебшчыны і праглядам абрадавай гульні на Масленку ў Гарадоцкім раёне.

Задачы школы: адраджэнне і далейшае развіццё традыцыйнай народнай культуры; захаванне фальклору і фальклорных традыцый у сучасным асяроддзі, даследванне наяўнасці і ступені захаванасці фальклорных традыцый у рэгіёнах праз правядзенне экспедыцый, падтрымка і стымуляванне фальклорных калектываў вобласці, творчая дзейнасць якіх арыентавана на захаванне аўтэнтычных спеваў, абрадаў, звычаяў і іншых праяў фальклору Віцебшчыны; укараненне аўтэнтычных абрадаў у сучасную абрадавую практыку; выхаванне моладзі на нацыянальных культурных традыцыях Беларусі, перадача падрастаючаму пакаленню жыццёвага, духоўнага вопыту, накопленага пакаленнямі; фарміраванне ўласных адносінаў і зацікаўленасці да праблем аховы і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны.

Школа фалькларыстаў, дэвіз якой: ”З голасу ў голас, з нагі на нагу“, гэта не толькі сустрэчы і тэарытычныя заняткі для спецыялістаў устаноў культуры, але і развучванне песень і танцаў з багатага фальклорнага архіва ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“, а таксама выезды і экспедыцыі ў далёкія вёскі.

Тэма першага пасяджэння 20 лютага 2023 г: Асноўныя праблемы аховы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці. Фарміраванне ўласных адносінаў і зацікаўленасці да праблем аховы і захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебшчыны.

Тэарэтычны этап, які прайшоў у г. Віцебск, уключаў лекцыі навукоўцаў і спецыялістаў:
”Традыцыйныя веды: культурны патэнцыял і сучасныя інтэрпрэтацыі“, Валодзіна Таццяна Васільеўна, доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
”Роля інвентарызацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў захаванні культурнай разнастайнасці і адметнасці мясцовых супольнасцей на прыкладзе Віцебскай вобласці“, Уліновіч Надзея Васільеўна, намеснік дырэктара ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“;
”Нематэрыяльная культурная спадчына Віцебшчыны. Асноўныя праблемы аховы“, Рэзкіна Лілія Пятроўна, начальнік аддзела традыцыйнай культуры ДУ ”Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці“.

Другі этап, практычны, уключаў наведванне традыцыйнай абрадавай гульні  ”Пахаванне Дзеда“, якая з’яўляецца элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, уключаным ў Нацыянальны інвентар нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Абрадавая гульня, якую ладзяць у вёсцы Даўгаполле Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, прымеркавана да першага дня масленічнага тыдня, які акурат і адзначалі сёлета 20 студзеня.

2023_БЕЛТА.jpg

Масленичный народный обряд "Пахаванне дзеда" прошел в Городокском районе (БЕЛТА, 21.02.2023)

На Гарадоччыне вясковыя жыхары захавалі традыцыю «Пахаванне Дзеда» (Гарадоцкі веснік, 20.02.2023)

«Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне — незвычайная масленічная традыцыя (Звязда, 20.02.2023)


Зварот да спісу


Форум для отзывов 1 не существует.